Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Ліп 2017

Беларусы заваявалі 15 узнагарод Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю

Беларусы заваявалі 15 узнагарод Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі 15 узнагарод на 14-м летнім Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі, які завяршыўся ў венгерскім Дзьёры. У медальнай скарбонцы беларусаў 3 залатыя, 5 сярэбраных і 7 бронзавых медалёў, што з'яўляецца лепшым рэзультатам за ўвесь час удзелу беларусаў у гэтых спаборніцтвах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На вышэйшую прыступку п'едэстала падымаліся Вікторыя Новікава (дзюдо, вагавая катэгорыя 70 кг), Настасся Шкурдай (плаванне, 100 м батэрфляем), Уладзіслаў Шахніцкі і Настасся Жук (каноэ-двойка змешаная, 500 м).

Уладальнікамі серабра сталі Сяргей Дзямбіцкі (лёгкая атлетыка, трайны скачок), Артур Маскаленка (лёгкая атлетыка, кіданне молата), Святаслаў Драніцкі (спартыўная гімнастыка, апорны скачок), Настасся Шкурдай (плаванне, 100 м на спіне), жаночая каманда па валейболе (Юлія Мінюк, Аліна Ягорава, Таццяна Холад, Ганна Грышкевіч, Ганна Князева, Юлія Кіслюк, Лізавета Шупляк, Агата Бекша, Лізавета Манчак, Віялета Бяляўская, Валерыя Майсіюк, Вера Касцючык).

Бронзавымі прызёрамі сталі Уладзіслаў Шахніцкі і Настасся Жук (каноэ-двойка мікст, 200 м), Раман Гмырак (лёгкая атлетыка, кіданне кап'я), Настасся Жук (каноэ-адзіночка, 500 м), Карына Егінян (лёгкая атлетыка, штурханне ядра), Глафіра Бахур (дзюдо, вагавая катэгорыя 44 кг), Уладзіслаў Дзвонік (дзюдо, вагавая катэгорыя 50 кг), экіпаж змешанай байдаркі-чацвёркі (Ганна Пашчанка, Ірына Шкрэд, Максім Хуцкі, Ілья Казлоўскі).

Папярэдняе вышэйшае дасягненне па заваяваных медалях у беларусаў датавана 2005 годам, калі ў італьянскім Ліньяна наша дружына заваявала 11 узнагарод (4, 5, 2). Гісторыя выступленняў на Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестывалях пачалася для маладых беларускіх атлетаў у 1993 годзе.

У агульнакамандным медальным заліку зборная Беларусі заняла 12-е месца. На першым месцы расіяне – 61 медаль (30 залатых, 19 сярэбраных, 12 бронзавых), другая пазіцыя ў італьянцаў – 38 (14, 11, 13), трэцяе месца занялі венгерскія спартсмены – 41 (13, 14, 14). На п'едэстал гонару падымаліся прадстаўнікі 38 краін з 50 прыехаўшых у Дзьёр.

Беларусь прадстаўлялі 96 атлетаў, якія выступалі ў дзевяці відах спорту (баскетбол, веласпорт, валейбол, спартыўная гімнастыка, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, лёгкая атлетыка, плаванне, тэніс). Гэта самая прадстаўнічая каманда за ўсе гады выступленняў.

Наступныя алімпійскія фестывалі пройдуць у 2019 годзе - летні ў сталіцы Азербайджана Баку, зімовы - у Сараеве (Боснія і Герцагавіна).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі