Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Лют 2019

Беларусы занялі 3-е месца ў змешанай эстафеце на ЧЕ ў "Раўбічах, золата заваявала зборная Швецыі

Беларусы занялі 3-е месца ў змешанай эстафеце на ЧЕ ў
Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Раман Ялётнаў і Сяргей Бачарнікаў

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі спаборніцкі дзень адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў "Раўбічах" завяршыўся змешанай эстафетнай гонкай, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёнам стала каманда Швецыі, на другой пазіцыі біятланісты Германіі, трэцяе месца ў каманды Беларусі, за якую выступалі Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Раман Ялётнаў і Сяргей Бачарнікаў.

Беларускія біятланісты выдатна пачалі гонку. Тон задала Дзінара Алімбекава, якая захапіла лідарства і першай перадала эстафету Ганне Сола, якая замяніла Ірыну Крыўко. Пачын дзяўчат падтрымаў Раман Ялётнаў, які адправіў на заключны круг Сяргея Бачарнікава. На жаль, ён не змог дакладна адстраляцца на другім агнявым рубяжы, дапусціўшы два промахі, і ў выніку прапусціў наперад шведаў і немцаў.

Шведская каманда прайшла дыстанцыю за 1 гадз 05 мін 16,0 сек (0+8), Германія адстала на 17,1 сек (0+6), беларускія спартсмены ўступілі пераможцам 29,8 сек (0+6).

Гэта другая бронза беларусаў на дамашнім кантынентальным першынстве. Першую заваявала Ірына Крыўко ў індывідуальнай гонцы на 15 км.

У пятніцу, 22 лютага, на чэмпіянаце Еўропы выхадны дзень. У суботу, 23 лютага, адбудуцца спрынтарскія гонкі ў жанчын і мужчын, у заключны дзень турніру 24 лютага пройдуць дзве гонкі праследавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі