Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Лют 2018

Беларускім біятланісткам уручаны залатыя алімпійскія медалі

Беларускім біятланісткам уручаны залатыя алімпійскія медалі

23 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларускім біятланісткам Надзеі Скардзіна, Ірыне Крыўко, Дзінары Алімбекавай і Дар'і Домрачавай уручаны залатыя алімпійскія медалі за перамогу ў эстафеце 4х6 км, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонію ўзнагароджання правялі прадстаўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Сяргей Бубка (Украіна) і прадстаўнік Міжнароднага саюза біятланістаў Намі Кім (Рэспубліка Карэя), якія з цеплынёй павіншавалі ўсіх прызёраў спаборніцтваў у жаночай эстафеце.

Адзін з лідараў жаночага беларускага біятлона Надзея Скардзіна адзначыла, што эмоцыі зашкальвалі пасля вяртання ў Алімпійскую вёску. "Атрымалі шмат віншаванняў, былі і слёзы радасці родных, сяброў. Усяго хапіла за гэтыя суткі. Мы і самі пачалі разумець, што зрабілі ў эстафеце маленькі цуд", - расказала Надзея Скардзіна.

Як адзначыла біятланістка, залаты медаль яна будзе захоўваць у надзейным месцы, а астатнія дні ў Пхёнчхане беларускія біятланісткі будуць трэніравацца. "Ніякіх свят, у нас яшчэ этапы Кубка свету наперадзе, таму будзем працаваць, трэба трымаць сябе ў форме", - падкрэсліла спартсменка.

Беларускі квартэт біятланістак 22 лютага атрымаў гістарычную для беларускага спорту перамогу, апярэдзіўшы на фінішы саперніц са Швецыі і Францыі. Залаты медаль у эстафеце стаў другім у беларускай алімпійскай камандзе. Раней фрыстайлістка Ганна Гуськова стала чэмпіёнкай зімовых Гульняў у лыжнай акрабатыцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі