Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Жнв 2015

Беларускія байдарачніцы Махнёва і Літвінчук выйгралі золата ЧС у двойцы на 200 м

Беларускія байдарачніцы Махнёва і Літвінчук выйгралі золата ЧС у двойцы на 200 м

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экіпаж жаночай байдаркі-двойкі ў складзе Маргарыты Махнёвай і Марыны Літвінчук стаў пераможцам чэмпіянату свету-2015 на дыстанцыі 200 м у італьянскім Мілане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У неалімпійскім класе К2 на 200 м Махнёва і Літвінчук першынствавалі з рэзультатам 38,477 сек. Серабро выйграў экіпаж з Венгрыі (38,659 сек), бронзу - спартсменкі з Германіі (39,659 сек).

Яшчэ ў адным неалімпійскім класе мужчынскіх каноэ-двоек (С2) на дыстанцыі 200 м сярэбранымі прызёрамі сусветнага форуму сталі беларусы Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай (рэзультат - 37,516 сек). На фінішы яны прайгралі 1,169 сек чэмпіёнам свету расіянам Аляксею Каравашкаву і Івану Штылю (36,347 сек). Замкнуў жа прызавую тройку нямецкі экіпаж Роберт Нук / Штэфан Хольтц (37,750 сек).

Уладальніцай яшчэ адной узнагароды стала Каміла Бобр. Яна прыйшла трэцяй да фінішу ў класе каноэ-адзіночак (С1) на дыстанцыі 200 м з рэзультатам 49,225 сек, уступіўшы пры гэтым 0,508 сек пераможцы вырашальнага заезду балгарцы Станіліі Стаменавай (48,717 сек). Серабро тут дасталося венгерцы Кінжа Такаш (48,817 сек).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі