Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Жнв 2015

Беларуская жаночая байдарка-чацвёрка перамагла на ЧС-2015 у алімпійскай дысцыпліне

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экіпаж жаночай байдаркі-чацвёркі заваяваў золата чэмпіянату свету-2015 на дыстанцыі 500 м у італьянскім Мілане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі эпіпаж байдаркі-чацвёркі ў складзе Маргарыты Махнёвай, Надзеі Ляпешка, Вольгі Худзенка і Марыны Літвінчук перамог у фінале А класа К4 на 500 м з рэзультатам 1 мінута 33,953 сек. Серабро ў венгерскага квартэта (+0,314 сек), а бронза - у нямецкага (+0,937 сек).

Бронзу ў медальную скарбонку зборнай Беларусі дабавіў Максім Пятроў. Ён фінішаваў трэцім у класе каноэ-адзіночак (С1) на дыстанцыі 500 м з рэзультатам 1 мін 53,130 сек, уступіўшы 2,126 сек пераможцу чэху Марціну Фуксе (1 мін 51,004 сек). Серабро на гэтай дыстанцыі ў прадстаўніка Малдовы Алега Тарноўчы (1 мін 51,670 сек).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі