Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Feb 2016

Беларуская каманда па спартыўнай акрабатыцы выйграла дзве залатыя ўзнагароды на першым этапе Кубка свету

Беларуская каманда па спартыўнай акрабатыцы выйграла дзве залатыя ўзнагароды на першым этапе Кубка свету

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская каманда па спартыўнай акрабатыцы заваявала дзве залатыя ўзнагароды на першым этапе Кубка свету ў бельгійскім Пуурсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Жаночы дуэт у складзе Маргарыты Барташэвіч і Вікторыі Міхновіч заняў першае месца, атрымаўшы ад суддзяў 27,690 бала. Другое месца ў прадстаўніц Бельгіі Лауры Філіпа і Наташы ван Эс (27,620), трэцяе месца дасталося амерыканкам Марэн Меруорт і Джэсіцы Рэнтэрыі (26,110). Яшчэ адзін залаты медаль на рахунку беларусак у групавых практыкаваннях. Кацярына Барысевіч, Вераніка Набокіна і Карына Сандовіч набралі па выніках выступлення ў фінале 27,950 бала і апярэдзілі каманды з Вялікабрытаніі, якая стала другой (27,240 бала), і ЗША, якая выйграла бронзавую ўзнагароду (26,690).

У спаборніцтвах сярод мужчын сярэбраныя прызёры чэмпіянату свету 2014 года беларусы Яўген Новікаў і Ілья Рыбінскі з рэзультатам 26,920 бала заваявалі бронзавыя медалі. Пераможцамі ў гэтай катэгорыі сталі бельгійцы Вінсэнт Касэ і Арнэ ван Гельдэр (28,030), на другім месцы мужчынскі дуэт з Расіі Аляксей Якаўлеў і Данііл Кузьмін (27,230). У турніры змешаных пар беларусы Канстанцін Яўстаф'еў і Ганна Касьян занялі чацвёртае месца (27,380 бала).

Другі этап Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы пройдзе 4-6 сакавіка ў партугальскім горадзе Мая. Асноўным жа стартам у зборнай Беларусі стане 25-ы чэмпіянат свету, які адбудзецца ў кітайскім Пуцяні з 1 па 3 красавіка 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі