Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Apr 2019

Беларуская фрыстайлістка Сняжана Драбянкова заняла першае месца па выніках Кубка Еўропы

Беларуская фрыстайлістка Сняжана Драбянкова заняла першае месца па выніках Кубка Еўропы
Сняжана Драбянкова (злева). Фота Федэрацыі фрыстайла Расіі

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Сняжана Драбянкова заняла першае месца па выніках Кубка Еўропы ў лыжнай акрабатыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На заключным кубкавым этапе Сняжана Драбянкова ў першы дзень спаборніцтваў паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару, а затым заняла другое месца. Па выніках сезона 19-гадовая беларуска стала лепшай, набраўшы 966 балаў. На другой пазіцыі яшчэ адна беларуска - 17-гадовая Яна Ярмашэвіч, у якой 662 балы. Трэцяе месца заняла казахстанская фрыстайлістка Аяна Жолдас, якая набрала 484 заліковыя балы.

У мужчын у агульным заліку Кубка Еўропы беларус Макар Мітрафанаў з сумай 657 балаў фінішаваў другім, трэцяе месца ў Ігара Драбянкова (576). Пераможцам стаў швейцарскі спартсмен Ной Рот (660).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі