Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Снж 2015

Беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч уручана Нобелеўская прэмія па літаратуры

Беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч уручана Нобелеўская прэмія па літаратуры

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч уручана Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2015 год. Урачыстая цырымонія адбылася сёння ў Канцэртнай зале Стакгольма, паведамляе БЕЛТА.

Сёння таксама ўручаюцца ўзнагароды лаўрэатам па фізіцы, хіміі, медыцыне і фізіялогіі, эканоміцы.

Святлана Алексіевіч ужо называлася букмекерамі як адна з прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію ў 2013 годзе. Але тады ўзнагароду атрымала канадская пісьменніца Эліс Манро. У 2015 годзе канкурэнцыю беларускай пісьменніцы, па версіі букмекерскай канторы Ladbrokes, склалі: Харукі Муракамі (Японія), Нгугі Ва Тхіёнга (Кенія), Джойс Кэрал Оўтс (ЗША), Філіп Рот (ЗША).

Беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч уручана Нобелеўская прэмія па літаратурыСвятлана Аляксандраўна Алексіевіч нарадзілася 31 мая 1948 года ў Івана-Франкоўску (Украіна) у сям'і ваеннаслужачага. Бацька пісьменніцы - беларус, маці - украінка. Пасля дэмабілізацыі бацькі з арміі сям'я Алексіевіч пераехала ў Беларусь.

Святлана Алексіевіч скончыла журфак БДУ ў 1972 годзе. З 1966 года на педагагічнай рабоце, потым журналістка. Літаратурную дзейнасць Алексіевіч пачала ў 1975 годзе як празаік-дакументаліст. Ёй належаць мастацка-дакументальныя кнігі "У вайны не жаночы твар", "Цынкавыя хлопчыкі", "Чарнобыльская малітва" і іншыя творы.

Кнігі Алексіевіч выдаваліся не толькі ў Беларусі, але і за мяжой - у ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Францыі, Японіі, Кітаі, В'етнаме, Балгарыі, Індыі і інш. Усяго ў 19 краінах свету. Святлана Алексіевіч аўтар сцэнарыяў 21 дакументальнага фільма і трох тэатральных п'ес.

Цяпер Святлана Алексіевіч завяршае работу над кнігай пад назвай "Цудоўны алень вечнага палявання". Кніга ўключае апавяданні аб каханні - мужчыны і жанчыны розных пакаленняў расказваюць свае гісторыі.

Беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч уручана Нобелеўская прэмія па літаратурыНобелеўская прэмія па літаратуры ў лічбах: 107 прэмій па літаратуры з 1901 па 2014 год, 13 жанчын сталі лаўрэатамі, 4 разы прэмія была падзелена паміж двума кандыдатамі, 42 гады было самаму маладому лаўрэату, 64 гады сярэдні ўзрост лаўрэата на дзень аб'яўлення прэміі Нобелеўскім камітэтам.

На першым месцы сярод лаўрэатаў літаратурнай прэміі ідуць англамоўныя пісьменнікі (27), за імі ідуць французы (14), немцы (13) і іспанцы (11). Сярод літаратурных жанраў абсалютным лідарам з'яўляецца проза (77), потым ідзе паэзія (33), драматургія (14), літаратурныя і філасофскія эсэ (3) і гістарычныя працы (2).

Хоць Шведская акадэмія імкнецца ацэньваць усю творчасць аўтараў, у дзевяці выпадках адзначаўся канкрэтны літаратурны твор, удастоены Нобелеўскай прэміі. У гэтым спісе Міхаіл Шолахаў з "Ціхім Донам", Джон Голсуарсі з "Сагай пра Фарсайтаў", Томас Ман з "Будэнброкамі" і Эрнэст Хемінгуэй са "Старым і морам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі