Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Жнв 2015

Беларуска Марына Літвінчук выйграла трэці залаты медаль на ЧС па веславанні на байдарках і каноэ

Беларуска Марына Літвінчук выйграла трэці залаты медаль на ЧС па веславанні на байдарках і каноэ

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Марына Літвінчук выйграла трэці залаты медаль на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Мілане, яна перамагла на дыстанцыі 5000 м у класе К1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Самую доўгую дыстанцыю ў байдарцы-адзіночцы (К1) сусветнага форуму беларуска пераадолела за 22 мін 36,06 сек. Брытанка Лані Белчэр, якая заняла другое месца, уступіла пераможцы крыху менш за чатыры секунды - 22 мін 40,02 сек. Бронзавая ўзнагарода на рахунку Эмілі Фарнэл з Канады - 22 мін 43,59 сек.

Для Марыны Літвінчук залатая ўзнагарода на дыстанцыі 5000 м у байдаркцы-адзіночцы стала трэцім медалём вышэйшай вартасці на чэмпіянаце свету ў Мілане. Раней беларуска станавілася першай у дуэце з Маргарытай Махнёвай у байдарцы-двойцы на дыстанцыі 200 м і ў складзе байдаркі-чацвёркі на 500 м.

У бягучым сезоне на рахунку Літвінчук і тытул пераможцы першых Еўрапейскіх гульняў у Баку, дзе яна таксама выйграла дыстанцыі 5000 м у адзіночцы і 200 м у байдарцы-двойцы.

Шостае месца і ліцэнзія на Гульні ў Рыа на рахунку алімпійскіх чэмпіёнаў Пекіна ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 1000 м братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў, якія ўступілі пераможцам з Бразіліі Эрлану Сілве і Куэрасу дос Сантасу 1,917 сек. Таксама пропуск на Алімпіяду заслужыў экіпаж мужчынскай байдаркі-чацвёркі ў складзе Паўла Мядзведзева, Андрэя Царыковіча, Віталя Бялько і Рамана Петрушэнкі, які фінішаваў на 8-м месцы ў фінальным заездзе на 1000 м у класе К4.

У старце мужчын канаістаў на дыстанцыі 5000 м беларус Максім Пятроў, які стаў бронзавым прызёрам у катэгорыі С1 на 500 м, не змог узняцца на п'едэстал гонару, не фінішаваў на стаерскай дыстанцыі.

У спаборніцтвах мужчын у байдарках-адзіночках на 5000 м беларус Алег Юрэня стаў бронзавым прызёрам. Пераможцам на гэтай дыстанцыі стаў аўстраліец Кені Уолес - 19 мін 54,46 сек. Другім да фінішу прыйшоў немец Макс Хоф - 19 мін 57,57 сек. Алег Юрэня адстаў ад двух яўных фаварытаў, але і не дазволіў канкурэнтам прэтэндаваць на бронзавую ўзнагароду, паказыўшы час 20 мін 11,91 сек.

Па выніках чэмпіянату свету ў Мілане на рахунку беларускай зборнай 5 залатых, 2 сярэбраныя і 3 бронзавыя ўзнагароды. Першае месца ў агульнакамандным заліку заняла Германія - 13 медалёў (5 залатых, 3 сярэбраныя і 5 бронзавых), другое месца ў Беларусі - 10 (5+2+3) і трэцяе заняла Аўстралія - 8 (5+2+1). Таксама нацыянальная каманда Беларусі выйграла 12 алімпійскіх ліцэнзій на летнія Гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Уладзімір Шантаровіч ацаніў выступленне падапечных на сусветным форуме і застаўся задаволены праведзенымі стартамі. "Я паставіў бы цвёрдую чацвёрку па выніках ліцэнзійнага чэмпіянату свету. Мы добра папрацавалі ў гэтым сезоне, і праведзеныя старты паказалі, што за год да пачатку Алімпіяды мы рухаемся ў правільным напрамку", - сказаў Уладзімір Шантаровіч у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі