Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Врс 2017

Беларуска Кацярына Галкіна заваявала сярэбраную ўзнагароду ЧС па мастацкай гімнастыцы

Беларуска Кацярына Галкіна заваявала сярэбраную ўзнагароду ЧС па мастацкай гімнастыцы

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Кацярына Галкіна заваявала сярэбраную ўзнагароду чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у італьянскім Пезара, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Другое месца мінчанка заняла ў практыкаванні з булавамі. Яе выступленне суддзі ацанілі на 18,050 бала. Лепш, чым беларуска, сваю кампазіцыю выканала толькі расіянка Дзіна Аверына - 19,000. Бронзавым прызёрам у гэтым відзе стала Арына Аверына - 17,800. У фінале практыкавання з булавамі выступіла яшчэ адна беларуска Аліна Гарнасько, якая заняла сёмае месца - 15,550.

Не вельмі ўдачна для беларусак склалася выступленне са стужкай. У васьмёрку мацнейшых у гэтай дысцыпліне ім прабіцца не ўдалося.

Для Кацярыны Галкінай сярэбраны медаль - першая індывідуальная ўзнагарода на чэмпіянатах свету. У 2015 годзе ў Штутгарце яна стала другой у камандным заліку турніру.

Сусветны форум гімнастак прадоўжыцца 1 верасня выступленнем у індывідуальным мнагабор'і. Кацярына Галкіна выйшла ў фінальную частку з пятым рэзультатам (67,650 бала), Аліна Гарнасько - з дзясятым (64,950).

Чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы завершыцца ў Пезара 3 верасня каманднымі выступленнямі і традыцыйным гала-паказам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі