Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Сак 2021

Беларуска Дзiнара Алiмбекава выйграла моладзевы залік Кубка свету па біятлоне

Беларуска Дзiнара Алiмбекава выйграла моладзевы залік Кубка свету па біятлоне
Фота з архiва

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Дзінара Алімбекава заняла другое месца ў мас-старце на этапе Кубка свету па біятлоне ў Эстэрсундзе (Швецыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На дыстанцыі 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі беларуска ўступіла пераможцы з Нарвегіі Інгрыд Тандрэвальд 6,9 сек., дапусціўшы шэсць промахаў. Дыстанцыю скандынаўка пераадолела за 34 мін. 53,1 сек., з пяццю промахамі. Трэцяе месца ў немкі Францыскі Пройс (адставанне 11,1 сек., 6 промахаў).

Што датычыцца астатніх беларусак, то Ганна Сола заняла шостае месца (адставанне 24,9 сек., 8 промахаў), а Алена Кручынкіна - 27-я (адставанне 2 мін. 40,1 сек., 7 промахаў).

Усяго стартавалі 30 спартсменак.

Дзінара Алiмбекава стала лепшай сярод спартсменак не больш за 25 гадоў, а ў агульным заліку стала сёмай - 734 ачкі. Ганна Сола стала 23-й (366 ачкоў), Алена Кручынкiна - 30-я (275 ачкоў), Ірына Крыўко - 45-я (162 ачкі).

Лукашэнка павіншаваў Алімбекаву з яркім выступленнем на заключным этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў біятланістку Дзінару Алімбекаву з яркім выступленнем на заключным этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Твае поспехі і ганаровы тытул лепшай маладой біятланісткі свету - выдатны прыклад для нашай моладзі, значны ўклад у развіццё багатых традыцый беларускай школы біятлона", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пажадаў спартсменцы, яе калегам па камандзе і трэнерскаму складу здароўя і новых спартыўных дасягненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі