VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Чэр 2015

Беларускі плывец Мікіта Цмыг заваяваў серабро Еўрагульняў на дыстанцыі 200 м на спіне

Беларускі плывец Мікіта Цмыг заваяваў серабро Еўрагульняў на дыстанцыі 200 м на спіне

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першую ўзнагароду на Еўрапейскіх гульнях у Баку заваявалі беларускія плыўцы. Мікіта Цмыг на дыстанцыі 200 м на спіне стаў сярэбраным прызёрам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў фінальным заплыве Мікіта Цмыг спыніў секундамер на адзнацы 1 мін 59,46 сек, уступіўшы 2,57 сек пераможцу спаборніцтваў брытанцу Люку Грынбэнку, які фінішаваў з рэзультатам 1 мін 56,89 сек. Бронзавым прызёрам на гэтай дыстанцыі стаў расіянін Раман Ларын (1 мін 59,60 сек).

На шляху да п'едэстала Еўрапейскіх гульняў Мікіта Цмыг пастаянна паляпшаў свой рэзультат. У папярэднім заплыве на 200-метроўцы на спіне час беларуса склаў 2 мін 02,69 сек. У паўфінальным раўндзе ён пераадолеў гэту дыстанцыю за 2 мін 00,90 сек.

Раней у Баку Мікіта Цмыг выступаў у фінале на дыстанцыі 100 м на спіне, дзе заняў 8-е месца (56,00 сек). Сёння ён спаборнічаў і на 50-метровай дыстанцыі на спіне, аднак у фінал тут не прабіўся. Па выніках паўфінальных заплываў ён стаў 10-м (26,41 сек).

Узнагарода плыўца Мікіты Цмыга стала 43-й у медальнай скарбонцы зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях. Айчынныя атлеты на гэты момант выйгралі 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя ўзнагароды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход