Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Чэр 2026

Беларускі аграпрамысловы тыдзень стартуе ў Мінску

Беларускі аграпрамысловы тыдзень стартуе ў Мінску
Фота з архiва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі аграпрамысловы тыдзень стартуе ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры пройдуць міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Белагра-2026", "Белферма", "Белпрадукт", "Прадмаш. Холад. Упак" і "Харчовая індустрыя". Мерапрыемствы традыцыйна збіраюць разам не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і замежных калег і партнёраў.

Выстаўка "Белагра" праводзіцца з 1990 года і з'яўляецца буйнейшай дэманстрацыйнай пляцоўкай дасягненняў аграпрамысловага комплексу - сучасных тэхналогій у раслінаводстве, жывёлагадоўлі, рыбаводстве, перапрацоўчай і харчовай прамысловасці, найноўшай сельскагаспадарчай тэхнікі, апошніх распрацовак вучоных.

Экспазіцыя выстаўкі "Белферма" прэзентуе апошнія дасягненні ў галіне жывёлагадоўлі: кармушкі для жывёл і абсталяванне для іх утрымання, клетачнае абсталяванне і інкубатары, аўтаматызаваныя ўстаноўкі для малочнатаварных ферм. На выстаўцы таксама будуць прадстаўлены аўтаматызаваныя сістэмы кіравання статкам, даільнымі ўстаноўкамі розных мадыфікацый, кармы і кармавыя дабаўкі, ветпрэпараты і медыкаменты, тэхналогіі ў біяэнергетыцы і інш.

Штогод вялікую цікавасць выклікае наведванне "Рыбацкай вёскі", арганізаванай ДА "Белводгас". Асобную экспазіцыю на адкрытай пляцоўцы сфарміравалі вытворцы агародніннай прадукцыі.

Выстаўка "Белпрадукт" у гэтым годзе аб'ядноўвае 116 прадпрыемстваў. Буйнейшыя беларускія вытворцы прадстаўляюць шырокі спектр прадуктаў харчавання: каўбасныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, птушку, малочную прадукцыю, кансерваваныя прадукты, бакалею, дзіцячае і дыетычнае харчаванне, хлебабулачныя вырабы і многае іншае.

Праграма Беларускага аграпрамысловага тыдня насычана семінарамі, В2В-сустрэчамі, практычнымі дэманстрацыямі, прэзентацыямі, майстар-класамі і конкурсамі. Пройдзе другі год запар форум "АграШАС", дзе па традыцыі галоўная тэма - развіццё сельскай гаспадаркі ў маштабах краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Важнай падзеяй дзелавой праграмы стане міжнародны форум электроннай камерцыі і рытэйлу "Дні рытэйлу ў Мінску". Мерапрыемства аб'яднае прадстаўнікоў традыцыйнага гандлю, гандлёвых сетак і маркетплэйсаў, дыстрыб'ютараў, вытворцаў і галіновых экспертаў з Беларусі, Расіі і іншых краін СНД.

У дні выстаўкі пройдуць дэгустацыйны конкурс "Чэмпіён смаку", конкурс "Лепшы племянны конь", конкурс "Лепшы араты", выстаўка сельскагаспадарчых жывёл, дэманстрацыйныя паказы тэхнікі і іншыя мерапрыемствы.

Не застанецца без увагі наведвальнікаў "Гандлёвы гарадок" з кірмашом-продажам прадуктаў харчавання. Госці змогуць набыць лепшыя прадукты, якія выпускаюцца айчыннымі прадпрыемствамі харчовай прамысловасці. На сцэне выступяць творчыя калектывы.

Беларускі аграпрамысловы тыдзень завершыцца 6 чэрвеня. Для забеспячэння транспартнага абслугоўвання ўдзельнікаў і гасцей арганізаваны часовыя аўтобусныя маршруты нумар 912Э "ст.м."Акадэмія Навук" - Міжнародны выставачны цэнтр" і нумар 962Э "ст.м."Пушкінская" - Міжнародны выставачны цэнтр".

Усяго на "Белагра-2026" пададзена каля 600 заявак з 12 краін. Як чакаецца, выстаўку наведаюць больш за 40 замежных дэлегацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі