Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Стд 2019

Беларусь заслужыла прыняць чэмпіянат свету па фігурным катанні - Лукашэнка

Беларусь заслужыла прыняць чэмпіянат свету па фігурным катанні - Лукашэнка

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заслужыла прыняць чэмпіянат свету па фігурным катанні і даказала, што можа гэта зрабіць на высокім узроўні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 студзеня, наведваючы гала-паказ чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні ў "Мінск-Арэне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што аматары спорту, назіраючы за выступленнем фігурыстаў на чэмпіянаце Еўропы ў Мінску, нават забылі аб іншых буйных спаборніцтвах: турніры "Вялікага шлема" ў Аўстраліі, этапе Кубка свету па біятлоне ў Італіі, чэмпіянаце свету па хакеі з мячом у Швецыі.

"Мы забылі пра ўсё! І што цяпер, калі вы паедзеце? - спытаў Аляксандр Лукашэнка. - Я думаю, вы, асабліва беларусы, зразумелі, да чаго я вяду. Тая атмасфера, якая была ў "Мінск-Арэне", той стан нашага беларускага грамадства на гэтым тыдні. Мы заслужылі (я звяртаюся да арганізатараў), мы даказалі, што можам прыняць чэмпіянат свету.

Ад імя беларусаў і гасцей сталіцы Прэзідэнт падзякаваў Міжнароднай федэрацыі канькабежнага спорту за тое, што даверыла Беларусі ўпершыню ў яе суверэннай гісторыі правесці чэмпіянат Еўропы. "Я чую ацэнкі: яны станоўчыя. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што мы здольныя да большага. І калі вы вырашыце прыехаць сюды з большым, я абяцаю, што вы не пашкадуеце", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі