У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Лют 2018

Беларусь заўсёды будзе надзейнай апорай для ААН - Лукашэнка

Беларусь заўсёды будзе надзейнай апорай для ААН - Лукашэнка

21 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь заўсёды будзе надзейнай апорай для Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Махамед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы будзем для вас, для ўсіх нас - Арганізацыі Аб'яднаных Нацый - надзейнай апорай. У гэтым вы павінны быць упэўнены. Не толькі таму што я асабіста вельмі паважаю цяперашняга Генсакратара, не толькі таму што Арганізацыя Аб'яднаных Нацый - гэта тая пляцоўка, дзе мы можам адкрыта гаварыць аб нашых праблемах. Але яшчэ і таму, што вы, мы ўсе нацэлены на ліквідацыю нераўнамернага развіцця, на ліквідацыю беднасці, стварэнне сапраўднага шматпалярнага свету", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што калі-небудзь гэты шматпалярны свет будзе прадстаўлены не трыма-пяццю дзяржавамі, а ўсімі краінамі свету. "Кожны чалавек на планеце мае права быць у цэнтры гэтага шматпалярнага свету, - перакананы Прэзідэнт. - У вырашэнні гэтых складаных праблем сучаснасці Еўропа абавязана адыграць сваю ключавую ролю".

Аляксандр Лукашэнка вітаў правядзенне ў Мінску Рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця. Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць абмеркаваць асноўны напрамак дзейнасці ўсіх краін Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на бліжэйшую перспектыву - пытанні выканання Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. "Менавіта гэта найважнейшы напрамак нашай дзейнасці, і вы разумееце гэта больш, чым хто-небудзь", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Я не стану гаварыць аб тым, што мы зрабілі ў Беларусі для таго, каб заслужыць гэту сустрэчу, каб даказаць нашу прыхільнасць да Мэт устойлівага развіцця. Вы гэта ўжо, напэўна, добра ведаеце, ды і нашы калегі вам аб гэтым раскажуць. Мы цвёрда адданыя гэтай ідэі, як і вы, таму што ўпэўнены ў тым, што прычынай усіх непарадкаў, у тым ліку самай вялікай праблемы - тэрарызму, з'яўляецца менавіта нераўнамернае развіццё дзяржаў, што параджае перш за ўсё беднасць. Мы прытрымліваемся той формулы, што дай чалавеку работу - ён ніколі не возьме вінтоўку ў рукі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс