Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Лют 2016

Беларусь запрасіла МАГАТЭ для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 30-годдзю аварыі на ЧАЭС

4 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь ужо запрасіла некаторыя міжнародныя арганізацыі і краіны для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 30-годдзю аварыі на ЧАЭС. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер актыўна вядзецца падрыхтоўка да мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. Асноўным іх арганізатарам з'яўляецца МНС. МЗС удзельнічае ў рамках сваёй кампетэнцыі, удакладніў Дзмітрый Мірончык. У прыватнасці, ужо накіраваны запрашэнні прыняць удзел у маючых адбыцца мерапрыемствах, у тым ліку міжнародных канферэнцыях, кіраўнікам міжнародных агенцтваў. У іх ліку МАГАТЭ, Сусветная арганізацыя аховы здароўя, Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ). Запрашэнні накіраваны таксама краінам-донарам, якія прымаюць актыўны ўдзел у дапамозе пацярпелым раёнам Беларусі, - Японіі, Германіі, Італіі і іншым.

"Запрошаны Расія і Украіна, як найбольш пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС краіны", - адзначыў прэс-сакратар МЗС. Чакаецца ўдзел у мерапрыемствах і іншых дзяржаў, якія непасрэдна займаюцца чарнобыльскай праблематыкай і чый уклад важны ў распрацоўку новай чарнобыльскай стратэгіі ААН. Плануецца, што новая стратэгія будзе прынята ААН на сесіі Генеральнай асамблеі восенню 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі