VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Кст 2015

Беларусь заняла ў рэйтынгу Doing Business 44-ю пазіцыю

Беларусь заняла ў рэйтынгу Doing Business 44-ю пазіцыю

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заняла ў рэйтынгу Doing Business-2016 ("Вядзенне бізнесу-2016") 44-ю пазіцыю сярод 189 дзяржаў, па якіх праводзіцца гэта даследаванне, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з аналагічнай справаздачай, апублікаванай у кастрычніку мінулага года, краіна займала 57-е месца. Разам з тым пасля традыцыйнага перагляду вынікаў папярэдняга справаздачнага перыяду, звязанага з абнаўленнем даных, заснаваным на прадстаўленні краінамі - удзельніцамі даследавання дадатковых матэрыялаў і каментарыяў, а таксама ў сувязі са змяненнем метадалогіі ацэнкі паказчыкаў, фармальна лічыцца, што Беларусь займала ў справаздачы Doing Business-2015 не 57-е, а 43-е месца

У глабальным рэйтынгу Сінгапур захаваў сваю пазіцыю лідара. У дзясятцы краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для прадпрымальніцкай дзейнасці за Сінгапурам ідуць Новая Зеландыя, Данія, Рэспубліка Карэя, Ганконг (Кітай), Вялікабрытанія, ЗША, Швецыя, Нарвегія і Фінляндыя.

Сярод краін постсавецкай прасторы самае высокае месца (16) займае Эстонія. Следам за ёй ідуць Літва (20), Латвія (22) і Грузія (24). Далей ідуць Арменія (35), Казахстан (41), Расія (51), Малдова (52), Азербайджан (63), Кыргызстан (67), Украіна (83), Узбекістан (87), Таджыкістан (132).

У структуры сфер "жыццядзейнасці" бізнесу, што даследуюцца пры складанні справаздачы "Вядзенне бізнесу-2016", склаліся наступныя пазіцыі Беларусі (з улікам карэкціроўкі вынікаў папярэдняй справаздачы): "Рэгістрацыя прадпрыемстваў" - 12-е месца (у справаздачы "Вядзенне бізнесу-2015" - 39); "Атрыманне дазволаў на будаўніцтва" - 34-е месца (34); "Падключэнне да сістэмы энергазабеспячэння" - 89-е месца (85); "Рэгістрацыя ўласнасці" - 7-е месца (6); "Атрыманне крэдыту" - 109-е месца (105); "Абарона мінарытарных інвестараў" - 57-е месца (54); "Падаткаабкладанне" - 63-е месца (60); "Міжнародны гандаль" - 25-е месца (25); "Вырашэнне неплацежаздольнасці" - 69-е месца (68).

У Мінэканомікі падкрэслілі, што ў справаздачы "Вядзенне бізнесу-2016" для Беларусі зафіксаваны дзве станоўчыя рэформы: скарачэнне агульнага тэрміну дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, з магчымасцю ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў у тэрміновым парадку - на працягу аднаго рабочага дня (паказчык "Рэгістрацыя ўласнасці"), а таксама ўвядзенне для суб'ектаў гаспадарання электроннай дзяржаўнай рэгістрацыі (паказчык "Рэгістрацыя прадпрыемстваў"). Спрашчэнне правіл уваходжання ў бізнес дало магчымасць палепшыць рэйтынгавыя пазіцыі краіны па паказчыку "Рэгістрацыя прадпрыемстваў" адразу на 27 пунктаў.

Сукупны рэйтынг спрыяльнасці ўмоў вядзення бізнесу засноўваецца на паказчыку аддаленасці ад перадавога рубяжа (ПР). Ён паказвае, наколькі прававы рэжым, які рэгулюе дзейнасць суб'ектаў гаспадарання той ці іншай краіны, набліжаны да перадавых практык у сферы рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці. Чым вышэйшы бал, атрыманы па паказчыку аддаленасці ад перадавога рубяжа (складае ад 0 да 100), тым больш спрыяльнае прадпрымальніцкае асяроддзе і больш трывалыя прававыя інстытуты ў краіне. У даследаванні "Вядзенне бізнесу-2016" паказчык аддаленасці ад перадавога рубяжа для Беларусі склаў 72,33 бала (палепшаны да папярэдняга справаздачнага перыяду на 0,54 бала). "Гэта дае магчымасць гаварыць аб тым, што разрыў паміж дасягненнямі краіны і перадавым рубяжом, разлічаным на падставе найлепшых паказчыкаў па ўсіх краінах і за ўсе гады, складае 27,67 бала", - растлумачылі ў Мінэканомікі.

Беларусь на працягу апошніх гадоў захоўвае лідзіруючыя пазіцыі па агульнай колькасці праведзеных рэформ, накіраваных на паляпшэнне дзелавога клімату. Так, пачынаючы з 2006 года, згодна з апублікаванымі на афіцыйным сайце Сусветнага банка данымі, у нашай краіне зафіксаваны 32 рэформы. Беларусь прызнана адным з вядучых у свеце рэфарматараў і займае чацвёртае месца сярод 189 краін свету па колькасці праведзеных рэформ ва ўсіх сферах дзейнасці за апошнія 10 гадоў.

"У цэлым вынікі даследавання "Вядзенне бізнесу-2016" паказалі, што, нягледзячы на існуючыя дасягненні ў стварэнні спрыяльных умоў для развіцця бізнесу, рэзерв у гэтым напрамку для Беларусі застаецца значным. Урад краіны мае намер і далей праводзіць рэформы ва ўсіх сферах прадпрымальніцкай дзейнасці, улічваючы рэкамендацыі Сусветнага банка і станоўчы вопыт замежных краін, з мэтай развіцця прыватнага сектара эканомікі і паляпшэння ўмоў для вядзення бізнесу", - запэўнілі ў Мінэканомікі.

Справаздача "Вядзенне бізнесу" праводзіць аналіз прававых норм, што прымяняюцца адносна прыватных прадпрыемстваў па 11 галінах іх жыццёвага цыклу. У бягучым годзе дзесяць з гэтых галін былі ўключаны ў сукупны рэйтынг спрыяльнасці ўмоў вядзення бізнесу. У іх лік уваходзяць: стварэнне прадпрыемстваў, атрыманне дазволаў на будаўніцтва, падключэнне да электразабеспячэння, рэгістрацыя ўласнасці, атрыманне крэдытаў, абарона правоў мінарытарных інвестараў, падаткаабкладанне, міжнародны гандаль, забеспячэнне выканання кантрактаў і вырашэнне неплацежаздольнасці прадпрыемстваў. Даследаванне "Вядзенне бізнесу" таксама вымярае рэгуляванне рынку працы - паказчык, які ў гэтым годзе не ўваходзіць у рэйтынг.

З чэрвеня 2014-га па чэрвень 2015 года даследаванне "Вядзенне бізнесу-2016", якое ахоплівае 189 краін, зафіксавала 231 рэформу ў сферы рэгулявання бізнесу. З ліку рэалізаваных рэформ, накіраваных на спрашчэнне і зніжэнне кошту выканання прававых норм, таксама як і ў мінулым справаздачным перыядзе, найбольшая колькасць рэформ зафіксавана ў сферы спрашчэння працэдур стварэння прадпрыемстваў. Наступнымі па папулярнасці сталі рэформы ў сферы падаткаабкладання, падключэння да электразабеспячэння і рэгістрацыі ўласнасці.Беларусь заняла ў рэйтынгу Doing Business 44-ю пазіцыю

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход