Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Снж 2016

Беларусь займае трэцяе месца ў сусветным экспарце калійнай солі

Беларусь займае трэцяе месца ў сусветным экспарце калійнай солі

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь займае трэцяе месца ў сусветным экспарце калійнай солі, паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, выступаючы на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На тэрыторыі Беларусі ў Мінскай і Гомельскай абласцях выяўлены тры радовішчы і два ўчасткі калійных солей сумарнымі запасамі 7,5 млрд т. Распрацоўваецца новае Старобінскае радовішча. У сусветным экспарце калійных угнаенняў Беларусь займае трэцяе месца пасля Канады і Расіі", - адзначыў Міхаіл Русы.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тэндэнцыю частага змянення сусветных цэн на ўгнаенні, калійная галіна краіны развіваецца даволі дынамічна. "Маючы дастатковую сыравінную базу, "Беларуськалій" з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў калійных солей у свеце", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Міхаіл Русы канстатаваў, што захаванню пазіцый, якія займае рэспубліка на рынку калійных угнаенняў, будзе садзейнічаць рэалізацыя двух інвестыцыйных дагавораў, заключаных Беларуссю. "Адзін з іх - у Мінскай вобласці. 11 верасня 2015 года з удзелам кіраўніка дзяржавы дадзены афіцыйны пачатак будаўніцтву Нежынскага горна-абагачальнага комплексу магутнасцю не менш як 1,1 млн т хларыду калію ў год. Інвестар - "Слаўкалій". Другі - у Гомельскай вобласці "Беларуськалій" рэалізуе інвестпраекты па прамысловай распрацоўцы Петрыкаўскага радовішча калійных солей з будаўніцтвам і ўводам у эксплуатацыю горна-абагачальнага комплексу магутнасцю не менш як 1,5 млн т хларыду калію ў год", - сказаў Міхаіл Русы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі