У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Лют 2018

Беларусь увайшла ў топ-10 краін свету з самай нізкай дзіцячай смяротнасцю

Беларусь увайшла ў топ-10 краін свету з самай нізкай дзіцячай смяротнасцю

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Згодна з данымі новага даклада Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) "Жыццё кожнаму дзіцяці: тэрміновая неабходнасць спыніць смерць нованароджаных", Беларусь увайшла ў топ-10 краін свету з самай нізкай дзіцячай смяротнасцю. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ЮНІСЕФ.

Адзначаецца, што самая спрыяльная краіна для нованароджаных - Японія. Там памірае толькі 1 з 1 111 народжаных. Далей ідуць Ісландыя, Сінгапур, Фінляндыя, Эстонія, Славенія, Кіпр. Беларусь размясцілася на восьмым радку з паказчыкам смяротнасці 1 з 667 нованароджаных. Такі ж, як у Беларусі, паказчык дзіцячай смяротнасці ў Люксембурга, Нарвегіі і Паўднёвай Карэі.

Самы высокі ўзровень смяротнасці сярод нованароджаных зафіксаваны ў Пакістане. Згодна з дакладам, у гэтай краіне памірае 1 з 22 народжаных дзяцей.

"Глабальная смяротнасць нованароджаных дзяцей застаецца трывожна высокай, асабліва сярод самых бедных краін свету. Дзеці, народжаныя ў Японіі, Ісландыі і Сінгапуры, маюць лепшыя шанцы на выжыванне, у той час як нованароджаныя ў Пакістане, Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і Афганістане - горшыя шанцы", - гаворыцца ў дакладзе.

Таксама адзначаецца, што 8 з 10 самых небяспечных месцаў для нараджэння дзяцей знаходзяцца ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары, дзе цяжарныя жанчыны значна радзей атрымліваюць дапамогу ў час родаў з-за беднасці, канфліктаў і слаба развітых медыцынскіх устаноў. Калі б у кожнай краіне ўзровень смяротнасці нованароджаных знізіўся да сярэдняга ўзроўню да 2030 года, то можна было б выратаваць 16 млн жыццяў.

У дакладзе гаворыцца, што больш за 80 працэнтаў выпадкаў смерці нованароджаных абумоўлены дачаснымі родамі, ускладненнямі ў час родаў або такімі інфекцыямі, як пнеўманія і сепсіс. Гэтыя смерці можна прадухіліць, забяспечыўшы доступ да добра падрыхтаваных акушэрак і стварыўшы адпаведныя ўмовы, уключаючы наяўнасць чыстай вады і сродкаў дэзынфекцыі. Важны фактар выжывання нованароджаных - грудное выкормліванне ў першыя гадзіны жыцця, кантакт з маці і паўнацэннае харчаванне.

ЮНІСЕФ запускае глабальную кампанію "Жыццё кожнаму дзіцяці". Гэта заклік да ўрадаў, медыкаў, спонсараў, бізнесменаў, сем'яў прыняць усе меры для таго, каб кожнае дзіця, якое з'явілася на свет, засталося жывым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс