Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Jan 2016

Беларусь увайшла ў лік самых бяспечных краін у рэйтынгу Nuclear Security Index

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЗША прадстаўлены новы рэйтынг ядзернай бяспекі Nuclear Security Index. Беларусь складальнікі даклада паставілі ў лік самых бяспечных краін - яна заняла 8-е месца ў рэйтынгу. Яе абышлі толькі Аўстралія, Швейцарыя, Канада, Польшча, Бельгія, Германія і Нарвегія.

Ацэнка ядзернай бяспекі даецца раз у два гады па дзвюх асноўных катэгорыях: абарона ад крадзяжоў ядзерных матэрыялаў і ад дыверсій. Пры гэтым краіны ў дакладзе Nuclear Security Index падзелены на дзве групы: у адной з іх сканцэнтраваны 24 краіны, якія маюць адзін і больш за кілаграм ядзерных матэрыялаў; у другой частцы пералічаны 152 краіны, дзе захоўваецца менш за кілаграм ядзерных матэрыялаў або іх няма зусім. Беларусь увайшла ў групу з 24 краін.

Аўстралія ўжо трэці раз запар узначаліла сусветны рэйтынг ядзернай бяспекі. У групу з 24 краін увайшлі таксама Казахстан (17 месца), Расія (18 месца), Кітай (19 месца), Ізраіль (20 месца).

Сярод дзяржаў, якія маюць зброевыя ядзерныя матэрыялы, найгоршыя паказчыкі па ацэньваемых пазіцыях маюць Іран і КНДР. Па ўзроўні дыверсійнай небяспекі ў канцы спіса - некалькі арабскіх краін і Ізраіль. Адносна кібербяспекі падкрэслена, што ў двух дзясятках дзяржаў афіцыйна не ўстаноўлены нават мінімальныя патрабаванні да абароны, сярод іх - Кітай, Іран, КНДР, Казахстан, Ізраіль.

Глабальны рэйтынг ядзернай бяспекі Nuclear Security Index складаецца па ініцыятыве былога амерыканскага сенатара Сэма Нана кампаніяй Economist Intelligence Unit, якая ўваходзіць у склад медыя-канцэрна Economist Group. Мэта індэкса, як падкрэсліваюць складальнікі, не ў тым, каб "раздаваць залатыя медалі і дакараць адстаючых", а ў тым, каб "паказваць усім краінам, як умацоўваць бяспеку небяспечных ядзерных матэрыялаў".

У дакладзе змешчаны шэраг рэкамендацый па ўмацаванні рэжыму ядзернай бяспекі. У прыватнасці, прапануецца ўзмацненне кібербяспекі на ядзерных аб'ектах, своечасовае планаванне надзейных мер абароны пры збудаванні новых аб'ектаў, а таксама ажыццяўленне планавання на перспектыву пасля правядзення заключнага саміту па ядзернай бяспецы. Чацвёрты і апошні такі форум павінен прайсці ў Вашынгтоне ў сакавіку-красавіку 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі