Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Aug 2021

Беларусь умацоўвае свае пазіцыі на сусветным калійным рынку - Лукашэнка

Беларусь умацоўвае свае пазіцыі на сусветным калійным рынку - Лукашэнка

27 жніўня, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Увод у эксплуатацыю Петрыкаўскага горна-абагачальнага  комплексу - гэта новы стымул для развіцця Петрыкаўскага раёна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю Петрыкаўскага ГАК "Беларуськалія", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З уводам Петрыкаўскага горна-абагачальнага комплексу мы ўмацоўваем свае пазіцыі на сусветным калійным рынку. А ўвесь Петрыкаўскі раён, гэта таксама немалаважна, атрымлівае новы стымул для развіцця і, будзем спадзявацца, хутка дагоніць Салігорск і па зарплатах, і па ўзроўні жыцця", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што ў раённым цэнтры ўжо зроблена нямала. На добраўпарадкаванне горада выдзелена каля Br50 млн, абноўлена амаль уся яго інфраструктура. "Я хачу, каб петрыкаўцы разумелі: гэта сабрана з усёй краіны, і ў гэтым перавага нашага сацыяльнага ўкладу і нашага развіцця. Калі пакрыху адусюль ствараем гэтыя апорныя кропкі развіцця нашай дзяржавы. І развіваем не толькі для нас - для ўсяго свету і, перш за ўсё, для нашых суседзяў. Побач Украіна - жытніца Савецкага Саюза, яна і будзе жытніцай. Яна мае патрэбу ў вялікай колькасці мінеральных угнаенняў, у тым ліку калійных", - прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сёння, нягледзячы на пазіцыю ўкраінскага кіраўніцтва, беларускі бок вядзе дыялог аб тым, каб не парваць эканамічныя адносіны, і думае аб развіцці супрацоўніцтва (дарэчы, на цырымоніі запуску Петрыкаўскага ГАК прысутнічаў дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Яўген Шаўчэнка, які здымае фільм пра Беларусь). "Украінцы - гэта нашы людзі. Мы ў любых сітуацыях будзем ставіцца па-чалавечы да гэтых людзей, як бы сябе там ні пазіцыянаваў ваш Прэзідэнт", - запэўніў беларускі лідар.

Для работнікаў горна-абагачальнага комплексу пабудаваны 12 шматкватэрных дамоў, да канца года здадуць яшчэ тры дамы. А 1 верасня расчыніць дзверы новы дашкольны цэнтр на 240 месцаў.

На 1 жніўня 2021 года рудніком у Петрыкаўскім раёне выдадзена каля 1,4 млн т руды, абагачальнай фабрыкай атрымана амаль 158 тыс.т калійных угнаенняў. Цяпер на прампляцоўцы Петрыкаўскага ГАК завершаны работы падрыхтоўчых перыядаў і ідуць работы па ўзвядзенні аб'ектаў 3 чэргаў.

У першым паўгоддзі вытворчыя і экспартныя паказчыкі "Беларуськалія" выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Выраблена калійных угнаенняў у натуральным вылічэнні 6 млн 496 тыс. т, або 121,8 працэнта да паказчыка першага паўгоддзя 2020 года (за 7 месяцаў 2021 года - 7 млн 546 тыс. т, або 116,6 працэнта да ўзроўню аналагічнага мінулагодняга перыяду).

Вытворчыя магутнасці ААТ "Беларуськалій" выкарыстоўваліся на 100 працэнтаў і са студзеня 2021 года былі павялічаны з 11 млн 500 тыс. т да 13 млн 150 тыс. т у год у натуральным вылічэнні.

За першае паўгоддзе 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года вытворчасць мінеральных угнаенняў павялічылася на 21,7 працэнта, у тым ліку вытворчасць калійных угнаенняў павялічылася на 21,8 працэнта, NPK-угнаенняў на 12,1 працэнта, тукасумесей на 28,5 працэнта.

Па выніках 7 месяцаў 2021 года экспарт калійных угнаенняў у натуральным выражэнні вырас на 10,4 працэнта, або на 655 тыс. т, і склаў 6 млн 980 тыс. т. Экспартная выручка за той жа перыяд павялічылася на 13,4 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі