У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Жнв 2016

Беларус Уладзіслаў Ганчароў стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках на батуце

Беларус Уладзіслаў Ганчароў стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках на батуце

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзіслаў Ганчароў заваяваў яшчэ адзін алімпійскі медаль беларускай зборнай. Ён стаў уладальнікам золата ў спаборніцтвах скакуноў на батуце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

20-гадовы жыхар Віцебска бліскуча правёў свой алімпійскі дэбют. У кваліфікацыі Уладзіслаў у абодвух практыкаваннях быў другім і ўпэўнена выйшаў у васьмёрку фіналістаў. Выступаючы перадапошнім, беларус ужо ведаў рэзультаты амаль усіх галоўных канкурэнтаў і паказаў свае найлепшыя якасці. Атрымаўшы ад суддзяў 61,745 бала, Уладзіслаў Ганчароў выйшаў у лідары і чакаў выхаду на батут свайго адзінага саперніка кітайскага спартсмена Гаа Лея. Канкурэнт не змог перавысіць рэзультат беларускага атлета, зарабіўшы 60,175 бала і стаўшы бронзавым прызёрам. Серабро заваяваў яшчэ адзін прадстаўнік Паднябеснай Дон Дон, у якога ў выніку аказалася 60,535 бала.

Напярэдадні цяжкаатлетка Дар'я Навумава стала другой у вагавой катэгорыі да 75 кг.Беларус Уладзіслаў Ганчароў стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках на батуцеБеларус Уладзіслаў Ганчароў стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках на батуце

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Уладзіслава Ганчарова з заваяваннем залатога медаля на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова з заваяваннем залатога медаля на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сардэчна віншую з надзвычай яркай і такой важнай для ўсіх нас перамогай! Уся краіна з заміраннем сэрца сачыла за тваім бліскучым выступленнем! І табе пакарылася неба гімнастычнай арэны ў Рыа, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Залатым алімпійскім медалём на ўвесь свет заззяла слава айчыннай школы ў скачках на батуце. Малайчына! Так трымаць!"

"Асобная ўдзячнасць усяму трэнерскаму штабу каманды і ўсім спецыялістам, якія былі з табой побач", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Уладзіславу Ганчарову моцнага здароўя, шчасця і новых яркіх перамог на славу беларускага спорту.Беларус Уладзіслаў Ганчароў стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках на батуце

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс