Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Снж 2015

Беларусь у 2016 годзе прадоўжыць узгадненне з СГА ўмоў доступу на рынак фінансавых паслуг

Беларусь у 2016 годзе прадоўжыць узгадненне з СГА ўмоў доступу на рынак фінансавых паслуг

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2016 годзе прадоўжыць узгадненне з краінамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) умоў доступу на рынак фінансавых паслуг. Аб гэтым гаворыцца ва ўказе нумар 505 аб асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2016 год, які размешчаны сёння на сайце Нацыянальнага банка.

"Пад эгідай Міністэрства замежных спраў Беларусі прадоўжыцца ўзгадненне з краінамі - членамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі ўмоў доступу на рынак фінансавых і банкаўскіх паслуг нашай дзяржавы, а таксама абмеркаванне сістэмных пытанняў у працэсе ўступлення рэспублікі ў СГА", - адзначана ў дакуменце.

Згодна з указам, асаблівую ўвагу ў наступным годзе плануюць удзяліць гарманізацыі заканадаўстваў краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў фінансавай і валютнай сферах. Плануецца пашырэнне ўзаемавыгадных сувязей паміж банкаўскімі сістэмамі Беларусі і Расіі.

"У 2016 годзе прадоўжыцца супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі па рэалізацыі раней узгодненых напрамкаў тэхнічнай дапамогі, а таксама вызначэнні сфер экспертнага садзейнічання па актуальных пытаннях дзейнасці цэнтральнага банка нашай рэспублікі", - гаворыцца ва ўказе нумар 505.

Чакаецца, што вынікам рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў 2016 годзе стане запаволенне інфляцыйных працэсаў, забеспячэнне макраэканамічнай і фінансавай устойлівасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі