У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Снж 2016

"Беларусь сёння смуткуе разам з Расіяй" - Лукашэнка накіраваў спачуванне Пуціну


25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь сёння смуткуе разам з Расіяй. Аб гэтым гаворыцца ў спачуванні, якое кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 снежня накіраваў Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пачуццё смутку і спагады ахапіла сёння нашу краіну - паведамленне аб крушэнні самалёта Ту-154, які ляцеў з Сочы ў Сірыю, не пакінула абыякавым ніводнага беларуса. Гэта трагедыя - наш агульны боль, і Беларусь сёння смуткуе разам з Расіяй. У гэту цяжкую хвіліну мы побач, поўнасцю падзяляем гэта страшнае гора", - гаворыцца ў спачуванні.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што вялікую страту панесла і сусветная культура - сярод загінулых члены калектыву праслаўленага Акадэмічнага ансамбля песні і танца Расійскай Арміі імя А.В.Аляксандрава, у тым ліку і яго мастацкі кіраўнік Валерый Халілаў. "Гэта незаменная страта для расійскага, нашага агульнага, усяго сусветнага мастацтва", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў глыбокія спачуванні ўсяму расійскаму народу, родным і блізкім загінулых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс