Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Снж 2017

Беларусь салідарна з пазіцыяй Расіі па Сірыі і Іерусаліме

Беларусь салідарна з пазіцыяй Расіі па Сірыі і Іерусаліме

26 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь салідарна з пазіцыяй Расіі па Сірыі і Іерусаліме. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нефармальнай сустрэчы прэзідэнтаў краін СНД 26 снежня ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Расіі ў Нова-Агарове, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Расія выратавала Сірыю і захавала гэту дзяржаву, у якой я, напэўна, раней за ўсіх прысутных пабываў. Квітнеючая, цудоўная, прыгожая дзяржава", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў меркаванне, што, калі б не ўмяшанне Расіі ў сітуацыю ў Сірыі, гэтай дзяржавы не было б наогул.

"Мы таксама салідарны з вашай пазіцыяй па Іерусаліме", - заявіў Прэзідэнт Беларусі, звяртаючыся да Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што яму цяжка ацэньваць рашэнне Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля. "Можа, за гэтым ёсць штосьці, чаго мы яшчэ не бачым, але рашэнне на першы погляд здаецца крыху дзіўным, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Нельга разбураць мір, які дастаўся на гэтым кавалачку зямлі такой цяжкай цаной".

Паводле слоў беларускага лідара, у сітуацыі па пытанні Іерусаліма неабходна прытрымлівацца рашэнняў, якія былі прыняты Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі