Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Apr 2017

Беларусь прапануе рэалізаваць комплекс дзейсных мер для больш хуткага станаўлення ЕАЭС

Беларусь прапануе рэалізаваць комплекс дзейсных мер для больш хуткага станаўлення ЕАЭС

14 красавіка, Бішкек /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным фармаце прапанаваў рэалізаваць комплекс дзейсных мер для больш хуткага станаўлення ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што 2017 год мы павінны зрабіць пераломным у станаўленні нашай арганізацыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Для гэтага ён прапанаваў рэалізаваць пэўны комплекс першачарговых мер.

Перш за ўсё, на думку Прэзідэнта, неабходна ўвесці мараторый на прыняцце новых прававых актаў, якія маюць дыскрымінацыйны характар у адносінах да партнёраў па саюзе. "Сачыць за яго выкананнем павінна Еўразійская эканамічная камісія", - адзначыў ён.

Што датычыцца дзейнасці Еўразійскага міжурадавага савета і ЕЭК, ім неабходна ўдзяляць больш увагі ўстараненню выключэнняў, бар'ераў і абмежаванняў на ўнутраным рынку ЕАЭС. Адпаведны даклад аб рабоце па гэтым напрамку кіраўнік дзяржавы прапанаваў заслухаць на чарговым пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

"Прадаўжаючы работу па ўдасканаленні Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, нельга дапусціць, каб да канца года ўсё звялося да тэхнічных правак. Неабходна ўважліва прааналізаваць гэты працэс на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, заўважыў Прэзідэнт, нерэалізаванай застаецца беларуская ініцыятыва аб выпрацоўцы механізму функцыянавання ЕАЭС, калі адзін з яго ўдзельнікаў прымае аднабаковыя меры па абароне рынку адносна трэціх дзяржаў. "Адсюль, як снежны камяк, нарастаюць унутраныя супярэчнасці ў саюзе", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі