У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Лют 2016

Беларусь прадаўжае выступаць за хутчэйшае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне

Беларусь прадаўжае выступаць за хутчэйшае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне11 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прадаўжае выступаць за хутчэйшае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на міжнароднай канферэнцыі "Мінскія пагадненні праз год: дасягненні, выклікі, урокі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, беларускі бок заўсёды выступаў за вырашэнне канфліктных сітуацый цывілізаваным шляхам, за сталом перагавораў, без прымянення ваеннай сілы, без аказання палітычнага і эканамічнага націску. "Мы не раз сутыкаліся з палітыкай санкцый і абмежаванняў з боку нашых партнёраў і заўсёды заяўлялі аб неканструктыўнасці такіх падыходаў і іх негатыўных выніках", - адзначыў кіраўнік беларускага МЗС.

Беларусь прадаўжае выступаць за хутчэйшае ўрэгуляванне канфлікту ва УкраінеЁн падкрэсліў, што і "Мінск-1", і "Мінск-2" сталі магчымымі дзякуючы жаданню ўсіх уключаных бакоў сесці за стол перагавораў. "Гэта былі цяжкія, але вельмі неабходныя першыя захады па ўрэгуляванні сітуацыі", - заўважыў міністр.

Уладзімір Макей выказаў меркаванне, што дынаміка сучасных падзей наглядна дэманструе, што не менш важным для вырашэння канфлікту з'яўляецца і здольнасць прадаўжаць дыялог, як бы часам складана гэта ні было.Беларусь прадаўжае выступаць за хутчэйшае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс