Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Май 2015

Беларусь падтрымала дэкларацыю саміту "Усходняга партнёрства" з агаворкай

22 мая, Рыга /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Беларусь падтрымала дэкларацыю саміту "Усходняга партнёрства" з агаворкай. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у Рызе міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей растлумачыў, што Беларусь прыклала да дэкларацыі са свайго боку спецыяльную заяву. "Гэта пісьмовая заява, якую мы папрасілі прыкласці ў якасці афіцыйнага дакумента", - удакладніў міністр.

"Падтрымалі з агаворкай для таго, каб дакумент меў канструктыўны і арыентаваны на будучае характар. Можна назваць гэта агаворкай. Галоўнае цяпер у тым, каб не рабіць нейкую эмацыянальную заяву. Няхай яна нават будзе і займальнай. Галоўнае ў тым, каб выбудаваць дарогу ў будучае", - сказаў міністр.

Беларускі міністр таксама заявіў: "На жаль, некаторыя нашы партнёры лічаць, што нейкія гучныя эмацыянальныя заявы дапамогуць вырашыць праблемы, якія патрабуюць штодзённых, настойлівых, вялікіх намаганняў. Яны паспрабавалі ўключыць гучныя заявы, што абвінавачваюць нейкія бакі, у заключную дэкларацыю Рыжскага саміту. Паспрабавалі прадставіць гэта такім чынам, што ўсе праблемы, усе, скажам, галоўныя хваробы "Усходняга партнёрства" заключаюцца толькі ў знешніх фактарах. Зусім не. Гэта не толькі знешнія фактары. Вельмі многае залежала і залежыць ад Еўрапейскага саюза. Перш чым ківаць на каго-небудзь, трэба паглядзець на сябе".

Акрамя таго, ён звярнуў увагу, што на саміце "УП" 2013 года ў Вільнюсе Віктару Януковічу, які займаў тады пасаду прэзідэнта Украіны, было дакладна сказана, што трэба або падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС, або апынуцца "недзе на іншым баку".

Менавіта таму не толькі знешнія фактары прывялі "Усходняе партнёрства" да таго, што яно сёння, паводле слоў Уладзіміра Макея, знаходзіцца на разломе. "І гэта трэба адкрыта прызнаць... Гэта дакладна прагучала ў нашай сённяшняй заяве на саміце", - сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

"Усходняе партнёрства" павінна быць нацэлена на ўдасканаленне супрацоўніцтва ў рамках гэтай ініцыятывы, падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі. "Яна павінна прыносіць канкрэтную карысць краінам-удзельніцам. Гэта ініцыятыва павінна садзейнічаць умацаванню стабільнасці, бяспекі і спакою ў рэгіёне і на кантыненце ў цэлым", - адзначыў Уладзімір Макей.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што "Усходняе партнёрства" не павінна ствараць новых раздзяляльных ліній у Еўропе. "Гэта ініцыятыва не павінна ўспрымацца з нейкай заклапочанасцю суседзямі суседзяў, як гавораць у Еўрапейскім саюзе. Маюцца на ўвазе тыя, хто не мяжуе з ЕС", - сказаў міністр замежных спраў.

"Мы з самага пачатку былі супраць канфрантацыйных прапаноў. Першапачаткова выступалі за тое, каб фармулёўкі былі арыентаваны на далейшае развіццё "Усходняга партнёрства", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі