Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Aug 2021

Беларус Максім Недасекаў заваяваў алімпійскую бронзу ў скачках у вышыню

Беларус Максім Недасекаў заваяваў алімпійскую бронзу ў скачках у вышыню

2 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Недасекаў 1 жніўня стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды ў спаборніцтвах па скачках у вышыню. Гэта другі медаль беларускіх спартсменаў на Гульнях у японскай сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі спартсмен паказаў рэзультат 2 м 37 см. На такой жа вышыні спыніўся італьянец Джанмарка Тамберы і Мутаз Эса Баршым. У выніку яны абодва заваявалі па залатым алімпійскім медалі, абышоўшы беларуса па колькасці спроб.

Сваё выступленне Максім Недасекаў пачаў з няўдачнай спробы на вышыні 2 м 19 см, але з другога раза пераадолеў гэты бар'ер. Затое далей планкі на вышыні 2 м 24 см, 2 м 27 см, 2 м 30 см і 2 м 33 см  ён браў з першай спробы. Наступная "асечка" адбылася на 2 м 35 см, пасля чаго 23-гадовы беларус перанёс спробу на 2 м 37 см і адразу ўзяў яе, паўтарыўшы нацыянальны рэкорд. А далей былі тры няўдачы на 2 м 39 см і ў выніку трэцяе месца.

Першую ўзнагароду ў Токіа беларусам прынёс Іван Літвіновіч, які стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках на батуце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі