Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Крс 2016

Беларусь мае намер пашырыць пастаўкі тавараў з высокай дабаўленай вартасцю ў Іванаўскую вобласць

Беларусь мае намер пашырыць пастаўкі тавараў з высокай дабаўленай вартасцю ў Іванаўскую вобласць

15 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мае намер пашырыць пастаўкі тавараў з высокай дабаўленай вартасцю ў Іванаўскую вобласць. На гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу 15 красавіка ў час сустрэчы з губернатарам Іванаўскай вобласці Расіі Паўлам Каньковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі рады, што вы наведваеце Беларусь, і хачу, каб бліжэй азнаёміліся з нашай краінай", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка расцаніў візіт дэлегацыі Іванаўскай вобласці як вельмі своечасовы. Пры гэтым ён са шкадаваннем канстатаваў, што ў мінулым годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Іванаўскай вобласцю скараціўся прыкладна на 20 працэнтаў. Аднак ужо ў пачатку гэтага года ўдалося навярстаць упушчанае. "Мы аднавілі страчаныя пазіцыі, нарасціўшы двухбаковы тавараабарот, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Гэта добрая тэндэнцыя, якую трэба захаваць".

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што ўдзяляе такую пільную ўвагу нарошчванню ўзаемнага тавараабароту, паколькі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з'яўляецца фундаментам любых адносін. Ён дадаў: "У нас няма ніякіх праблем па іншых пытаннях. Мы адзін народ, таму якія тут могуць быць насцярожанасці або разыходжанні?! Нашы поспехі - гэта вашы поспехі, вашы поспехі - гэта нашы поспехі".

Беларусь мае намер пашырыць пастаўкі тавараў з высокай дабаўленай вартасцю ў Іванаўскую вобласцьАляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў цяперашняй няпростай эканамічнай сітуацыі ў свеце любой дзяржаве вельмі важна як пашыраць сваю прысутнасць на традыцыйных рынках збыту прадукцыі, так і дыверсіфікаваць рынкі збыту. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, закрануў некаторыя вынікі свайго ўдзелу ў саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва ў Стамбуле, у час якога адбыўся шэраг двухбаковых перагавораў з лідарамі замежных дзяржаў. "Мэта мая была абсалютна зразумела. Менавіта на сустрэчы такога ўзроўню ёсць магчымасць сустрэцца з шэрагам кіраўнікоў іншых краін і абмеркаваць дарожныя карты перспектыўнага супрацоўніцтва, а таксама пагаварыць, як выконваюцца двухбаковыя дамоўленасці, напрыклад, з Пакістанам", - адзначыў беларускі лідар. Акрамя таго, у час перагавораў у Стамбуле размова ішла аб магчымасці ўдзелу Беларусі ў мірным эканамічным развіцці Лівіі, Афганістана. Абмяркоўваліся пытанні пашырэння гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з Інданезіяй.

Што датычыцца актывізацыі гандлёва-эканамічных кантактаў з Іванаўскай вобласцю, то Беларусь праяўляе інтарэс да наладжвання вытворчай кааперацыі, у тым ліку ў традыцыйнай для двухбаковага супрацоўніцтва тэкстыльнай прамысловасці, ільнаводстве. "У свой час мы з вамі вырошчвалі шмат лёну, але, на жаль, гэта вытворчасць была згорнута. Цяпер мы паціху аднаўляем гэту галіну і гатовы да сур'ёзнай кааперацыі з Іванаўскай вобласцю не проста па лёне, а ў плане развіцця тэкстыльнай галіны", - канкрэтызаваў кіраўнік дзяржавы. Дарэчы, каля пяці гадоў у Іванаве дзейнічае сумеснае гандлёвае прадпрыемства "Беларускі лён - Іванава". Мяркуючы па праведзенай зацікаўленай размове, ужо ў бліжэйшай перспектыве такіх прыкладаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы стане значна больш.

Беларусь мае намер пашырыць пастаўкі тавараў з высокай дабаўленай вартасцю ў Іванаўскую вобласцьПрэзідэнт выказаў упэўненасць, што эканомікі Беларусі і Іванаўскай вобласці шмат у чым падобныя, і яны цалкам могуць узаемадапаўняць адна адну.

Аляксандр Лукашэнка лічыць важным падтрымліваць цесныя кантакты з партнёрамі з Іванаўскай вобласці для ўзаемадзеяння ў такіх сферах, як сельская гаспадарка, будаўніцтва, прамысловасць. "У нас адкрытая эканоміка. У краіне вырабляецца прадукцыя, больш за палавіну якой рэалізуецца на экспарт. Мы гатовы пашырыць наменклатуру вытворчасці і шукаем рынкі збыту. Мы маем намер больш цесна супрацоўнічаць з Іванаўскай вобласцю, хацелася б, каб наша супрацоўніцтва прывяло да вытворчасці тавараў з высокай дабаўленай вартасцю", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў расійскім гасцям бліжэй азнаёміцца з беларускімі прадпрыемствамі, каб убачыць, наколькі шырокі спектр вырабляемай у краіне прадукцыі. І гэту прадукцыю Беларусь гатова пастаўляць у Іванаўскую вобласць. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на магчымасць далейшага развіцця кантактаў з гэтым расійскім рэгіёнам у сельскай гаспадарцы. "Што датычыцца будаўнічай сферы, мы можам дапамагчы вам ва ўзвядзенні жылля, вытворчых аб'ектаў, аграгарадкоў, жывёлагадоўчых комплексаў, калі гэта будзе неабходна. Усё гэта вы зможаце ўбачыць у нас у Беларусі, і, калі вам спадабаецца, калі ласка, можна ўзаемадзейнічаць", - сказаў Прэзідэнт.

Беларусь мае намер пашырыць пастаўкі тавараў з высокай дабаўленай вартасцю ў Іванаўскую вобласцьАляксандр Лукашэнка запэўніў, што ўсе дамоўленасці, дасягнутыя ў ходзе візіту расійскай дэлегацыі, будуць рэалізаваны. "Усё, аб чым мы дамовімся, будзе зроблена ў тэрмін", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што за абяцаннямі стаяць вялікія дзяржаўныя кампаніі, аб'яднаныя ў холдынгі, за якія ўрад нясе адказнасць. "Можна нас крытыкаваць, што мы не прыватызавалі ўсё запар, але мы пакуль ад гэтага маем толькі станоўчы вынік, - запэўніў кіраўнік дзяржавы. - Калі мы паабяцаем, абавязкова выканаем, і гэта будзе на кантролі ўрада".

У сваю чаргу Павел Канькоў падкрэсліў важнасць таго, што Аляксандр Лукашэнка пастаянна ўдзяляе вялікую ўвагу развіццю кантактаў з расійскімі рэгіёнамі. Ён згадзіўся з тым, што пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з'яўляецца ўзаемавыгадным. Губернатар канстатаваў, што заўсёды лёгка знаходзіць агульную мову з кіраўнікамі беларускіх прадпрыемстваў.

Іванаўскую вобласць звязваюць даўнія кантакты з беларускімі прадпрыемствамі. У якасці прыкладу Павел Канькоў прывёў іванаўскія аўтакраны, якія вырабляліся на базе шасі МАЗа, і гэта тэхніка прадаўжае актыўна працаваць на розных расійскіх будоўлях. Іванаўскі губернатар прапанаваў вярнуцца да такой вытворчай кааперацыі, якая з'яўляецца вельмі эфектыўнай.

Беларусь мае намер пашырыць пастаўкі тавараў з высокай дабаўленай вартасцю ў Іванаўскую вобласцьПоле для двухбаковага супрацоўніцтва даволі шырокае.

У час візіту расійскай дэлегацыі ў канцэрне "Беллегпрам" адбудзецца першае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іванаўскай вобласці і будзе падпісаны план мерапрыемстваў па развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных кантактаў на 2016-2017 гады.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што гэты візіт дэлегацыі Іванаўскай вобласці паслужыць пашырэнню ўзаемавыгадных двухбаковых кантактаў з Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі