Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Ліс 2016

Беларусь гатова стварыць неабходныя ўмовы для рэалізацыі сумесных з Катарам буйных інвестпраектаў

Беларусь гатова стварыць неабходныя ўмовы для рэалізацыі сумесных з Катарам буйных інвестпраектаў

18 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова стварыць неабходныя ўмовы для рэалізацыі сумесных з Катарам буйных інвестпраектаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада на сустрэчы з міністрам фінансаў Дзяржавы Катар Алі Шарыфам аль-Імадзі і міністрам транспарту і камунікацый гэтай краіны Джасемам Бен Сейфам аль-Сулайці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы, вітаючы гасцей, падзякаваў катарскаму боку "за тую работу, якая была сумесна праведзена зусім нядаўна ў Катары". "Мы з вамі змаглі пагаварыць па многіх праблемах, якія цікавяць Беларусь, перш за ўсё аб узаемаадносінах паміж нашымі дзяржавамі, аб магчымасцях, якія сёння ўяўляюцца нам у плане эканамічнага супрацоўніцтва і іншых напрамкаў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У сувязі з гэтым мы з вамі сышліся на думцы, што нам няма неабходнасці гаварыць, з чаго пачаць, таму што вы рэалізавалі ў Беларусі вельмі буйны інвестыцыйны праект, пабудаваўшы гасцініцу "Марыёт".

Тым не менш, як упэўнены Прэзідэнт, на гэтым спыняцца нельга. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў час яго нядаўняга візіту ў Катар размова ішла аб двух-трох сур'ёзных праектах, якія прадэманстравалі б агульную рашучасць дзейнічаць у напрамку пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што праведзена пэўная работа беларускімі фінансавымі ведамствамі, банкамі ў гэтым напрамку. "Я вітаю пажаданні Катара працаваць у Беларусі, і мы створым для гэтага ўсе неабходныя ўмовы", - запэўніў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што высока цэніць тое, што катарская дэлегацыя, паабяцаўшы прыехаць у Мінск для перагавораў, зрабіла гэта вельмі хутка. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што гэтыя перагаворы стануць добрым падрыхтоўчым этапам да візіту эміра Катара ў Мінск, дамоўленасць аб візіце катарскага лідара была дасягнута на нядаўніх перагаворах на вышэйшым узроўні ў Катары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі