У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Чэр 2016

Беларусь гатова ствараць у Тайландзе сумесныя прамысловыя прадпрыемствы

Беларусь гатова ствараць у Тайландзе сумесныя прамысловыя прадпрыемствы

27 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова ствараць у Тайландзе сумесныя прамысловыя прадпрыемствы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда Панпечам Вічытчалчаем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы да стварэння на тэрыторыі Тайланда сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці патрэбнай вам прадукцыі, асабліва прадукцыі машынабудавання. Мы гатовы пастаўляць вам прадукцыю і гатовы закупляць у Тайландзе тыя тавары, якія патрэбны нам, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але для таго, каб рабіць адпаведныя крокі ў гэтым напрамку, патрэбна глыбокая прапрацоўка пытання".

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што краінам неабходна падрыхтаваць адпаведную дагаворна-прававую базу. "Гэта значыць патрэбны базавыя дакументы для ўзаемнага гандлю. І некаторыя праекты дакументаў знаходзяцца ў вас на разглядзе. Мы і вы ведаем, што трэба сёння рабіць, і трэба пачынаць гэтыя крокі", - упэўнены Прэзідэнт.

Беларусь гатова ствараць у Тайландзе сумесныя прамысловыя прадпрыемствыСупрацоўніцтва паміж Беларуссю і Тайландам пачалося менавіта з заканадаўчых галін улады. "Мы будзем арыентавацца на тое, што ў Беларусі менавіта парламент будзе галоўным накіроўваючым звяном у нашых адносінах. Але я як кіраўнік дзяржавы зраблю ўсё для таго, каб нашы адносіны развіваліся і паглыбляліся", - запэўніў беларускі лідар. Прэзідэнт Беларусі дадаў, што краіны распрацавалі дарожную карту адносін. "Я не скажу, што гэта канчатковы варыянт, думаю, што мы над планам нашых адносін будзем і далей працаваць, паглыбляць і пашыраць іх, асабліва ў сферы эканамічнага супрацоўніцтва, таму што гэта фундамент любых адносін", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Панпеч Вічытчалчай адзначыў, што дыпламатычныя адносіны паміж Тайландам і Беларуссю былі ўстаноўлены 24 гады таму, аднак аб больш цесным супрацоўніцтве краіны задумаліся зусім нядаўна. Старшыня Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда выказаў надзею, што Прэзідэнт Беларусі будзе і ў далейшым падтрымліваць умацаванне адносін паміж дзвюма дзяржавамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс