Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Врс 2015

Беларусь гатова да адкрытага супрацоўніцтва з Індыяй па ўсіх напрамках

7 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова да адкрытага супрацоўніцтва з Індыяй па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся з міністрам гандлю і прамысловасці Індыі Нірмалай Сітхараман і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Маноджам Кумарам Бхарці, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Фундаментам любых адносін з'яўляюцца гандаль і эканоміка, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Гандлёва-эканамічныя сувязі - гэта аснова нашых узаемаадносін, і наколькі актыўна будуць узаемадзейнічаць ключавыя міністэрствы Беларусі і Індыі, настолькі паспяховымі будуць двухбаковыя адносіны па ўсіх напрамках".

ларусь гатова да адкрытага супрацоўніцтва з Індыяй па ўсіх напрамкахВітаючы Нірмалу Сітхараман, Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ёй за візіт і падкрэсліў: "Гэта вельмі важная сустрэча пасля перагавораў на вышэйшым узроўні з Прэзідэнтам Індыі, які наведаў Беларусь у чэрвені бягучага года". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў час свайго нядаўняга візіту ў Кітай сустракаўся з Прэзідэнтам Пакістана. "І мы вельмі шмат гаварылі пра Індыю, пра тыя намаганні, якія яна прыкладае для нармалізацыі адносін у поўным аб'ёме з гэтай краінай", - расказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў у цэлым узровень узаемаадносін з Індыяй і ў прыватнасці вынікі перагавораў на вышэйшым узроўні з кіраўніком індыйскай дзяржавы. "Мы добра правялі перагаворы і шмат аб чым дамовіліся. Думаю, што ваш візіт будзе каштоўны тым, што мы пачнём рэалізоўваць гэтыя дамоўленасці на практыцы", - сказаў ён. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі няма закрытых тэм у супрацоўніцтве з Індыяй. "Нішто не перашкаджае нам узаемадзейнічаць па любым напрамку", - дадаў ён.

ларусь гатова да адкрытага супрацоўніцтва з Індыяй па ўсіх напрамкахПаводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, Нірмала Сітхараман у час свайго візіту ў Мінск можа азнаёміцца з магчымасцямі Беларусі ў розных сферах. "І калі ў вас будзе інтарэс да якой-небудзь тэмы, мы гатовы з вамі супрацоўнічаць для рэалізацыі таго ці іншага напрамку", - запэўніў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што Індыя з'яўляецца дружалюбнай для Беларусі краінай яшчэ з савецкіх часоў, і цяпер гэтыя адносіны, якія складваліся дзесяцігоддзямі, развіваюцца і мацнеюць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі