Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Крс 2015

Беларусь ганарыцца выдатнымі адносінамі з Расіяй, Кітаем, Індыяй, наладжваннем адносін з ЕС

Беларусь ганарыцца выдатнымі адносінамі з Расіяй, Кітаем, Індыяй, наладжваннем адносін з ЕС

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ганарыцца выдатнымі адносінамі з такімі буйнымі краінамі, як Расія, Кітай, Індыя, наладжваннем адносін з Еўрасаюзам. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ганарымся тым, што ў нас выдатныя адносіны з такімі гігантамі, як Расія, Кітай, Індыя, наладжваюцца адносіны з Еўрасаюзам", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў, што Беларусь выйшла на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства з КНР. "Нас звязваюць шматгадовыя даверныя адносіны. У двухбаковым супрацоўніцтве мы перайшлі ад гандлю да рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў", - канстатаваў беларускі лідар. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк стане плацдармам для высокатэхналагічных вытворчасцей. У маі гэтага года паміж дзвюма краінамі будуць адкрыты прамыя авіязносіны.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што маючы адбыцца візіт Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь надасць новы імпульс усебаковаму ўзаемадзеянню дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі