У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Ліп 2015

Беларусь датэрмінова выканала пяць з васьмі Мэт развіцця Дэкларацыі тысячагоддзя ААН

Беларусь датэрмінова выканала пяць з васьмі Мэт развіцця Дэкларацыі тысячагоддзя ААН23 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь датэрмінова выканала пяць з васьмі Мэт развіцця Дэкларацыі тысячагоддзя ААН. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што прадаўжаецца работа па дасягненні да канца 2015 года Мэт развіцця па барацьбе з ВІЧ/СНІД, малярыяй і іншымі захворваннямі; забеспячэнні спрыяльнага навакольнага асяроддзя; фарміраванні глабальнага партнёрства ў мэтах развіцця.

Прэс-сакратар МЗС падкрэсліў, што Беларусь актыўна ўдзельнічае ў міжнародных намаганнях у сферы развіцця. Беларускія прадстаўнікі ўнеслі свой уклад у распрацоўку Мэт устойлівага развіцця ў 17 галінах, якія ўдзельнікі саміту ААН-2015 зацвердзяць у Нью-Ёрку ў верасні.

У кантэксце гэтай работы беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым прыме ўдзел у завяршальным ліпеньскім раўндзе падрыхтоўчых кансультацый, на якім мяркуецца ўзгадніць праект падагульняючага дакумента для перадачы на зацвярджэнне кіраўнікам дзяржаў і кіраўнікам урадаў, якія прымуць удзел у саміце ААН-2015.

"Беларусь у рамках перагавораў паслядоўна выступае за завяршэнне імплементацыі Мэт развіцця Дэкларацыі тысячагоддзя і пашырэнне парадку дня ААН у сферы развіцця за кошт уключэння новых тэматычных напрамкаў. Дасягненне Мэт устойлівага развіцця павінна забяспечыць вырашэнне існуючых сацыяльных праблем і паляпшэнне якасці жыцця без урону для росту эканомікі і пры безумоўным захаванні і паляпшэнні стану навакольнага асяроддзя", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

У сувязі з гэтым Беларусь лічыць прыярытэтнымі такія напрамкі, як забеспячэнне ўстойлівага прамысловага развіцця, у тым ліку для краін з сярэднім узроўнем даходу (да ліку якіх адносіцца і Беларусь), больш актыўнае ўкараненне аднаўляльных крыніц энергіі, забеспячэнне доступу маючым патрэбу краінам да зялёных тэхналогій вытворчасці, паляпшэнне кіравання воднымі рэсурсамі.

Дзмітрый Мірончык паведаміў, што ў штаб-кватэры ААН 27-31 ліпеня завершацца перагаворы па падрыхтоўцы да саміту ААН па пытаннях развіцця, які намечана правесці 25-27 верасня.

На саміце ААН-2015 будуць падведзены вынікі рэалізацыі Мэт развіцця Дэкларацыі тысячагоддзя (МРТ), прынятай кіраўнікамі дзяржаў у 2000 годзе. Будзе таксама адобраны новы міжнародны парадак дня ў галіне развіцця з пералікам мэт устойлівага развіцця і асноўных напрамкаў міжнароднага ўзаемадзеяння на наступныя пятнаццаць гадоў.

Дэлегацыя пад кіраўніцтвам Валянціна Рыбакова на кансультацыях прадоўжыць пашыраць беларускія ініцыятывы і ідэі адносна важнай ролі традыцыйнай сям'і ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця і неабходнасці актывізацыі шматбаковых намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс