Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Стд 2016

Беларусь атрымала статус наглядальніка ў Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў

21 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь афіцыйна атрымала статус краіны-наглядальніка ў Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў у час 21-га пасяджэння Савета Міністраў асацыяцыі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прэс-сакратара, прыняцце Беларусі ў якасці наглядальніка Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў дае магчымасць значна актывізаваць і пашырыць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне з яе краінамі-членамі, насельніцтва якіх складае больш як 237 млн чалавек.

"З улікам пераходу ў 2016 годзе старшынства ў асацыяцыі да Кубы, якая з'яўляецца стратэгічным партнёрам Беларусі ў рэгіёне, перад айчыннымі прадпрыемствамі і арганізацыямі адкрываюцца шырокія магчымасці", - лічыць Дзмітрый Мірончык.

Ён падкрэсліў, што Беларусь імкнецца выкарыстоўваць статус наглядальніка ў рэгіянальных арганізацыях менавіта для максімальна актыўнага пашырэння інтарэсаў краіны і беларускіх экспарцёраў у дзяржавах далёкай дугі. У прыватнасці, у выніку мэтанакіраванай работы Беларусь атрымала статус наглядальніка пры такіх аўтарытэтных міжнародных структурах, як Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, а таксама Нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі.

Асацыяцыя карыбскіх дзяржаў створана ў 1995 годзе ў якасці каардынуючай арганізацыі для ўмацавання ролі дзелавых кругоў рэгіёна ў палітычных і эканамічных перагаворах. Асацыяцыя праводзіць форумы і кансультацыі па развіцці супрацоўніцтва ў эканамічнай, тэхнічнай і культурнай сферах, а таксама ў галіне турызму і транспарту.

Членамі асацыяцыі з'яўляюцца 25 дзяржаў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, уключаючы Кубу, Калумбію, Мексіку і Венесуэлу. Статус наглядальнікаў атрымалі 20 краін, сярод якіх Расія, Украіна, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Іспанія, Фінляндыя і іншыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі