Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Ліс 2016

Беларус Алег Навіцкі ў складзе міжнароднага экіпажа стартаваў з касмадрома Байканур

Беларус Алег Навіцкі ў складзе міжнароднага экіпажа стартаваў з касмадрома Байканур

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Касмічны карабель "Саюз МС-03", камандзірам якога з'яўляецца беларус Алег Навіцкі стартаваў з касмадрома Байканур, паведамляе БЕЛТА.

Разам з ім у космас адправіліся астранаўты з Францыі і ЗША. Іх чакаюць больш як 50 навуковых эксперыментаў, а таксама работа з расійскім, японскім і амерыканскім касмічнымі грузавымі караблямі.

Лётчык-касманаўт Герой Расіі Алег Навіцкі на час экспедыцыі ўзяў з сабой дзяржаўны сцяг Беларусі і даставіць на Міжнародную касмічную станцыю ў знак пашаны і павагі да роднай зямлі, блізкіх людзей.

Беларус Алег Навіцкі ў складзе міжнароднага экіпажа стартаваў з касмадрома БайканурАлег Навіцкі з'яўляецца ўраджэнцам горада Чэрвень Мінскай вобласці. Старт стаў яго другім палётам у космас. Першы раз ён знаходзіўся на арбіце з 23 кастрычніка 2012 года па 16 сакавіка 2013 года ў якасці камандзіра карабля "Саюз ТМА-06М".

За гады работы Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў у Зорным гарадку прайшлі падрыхтоўку больш за тысячу касманаўтаў з розных краін, з іх тры беларусы: Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі.

Пілатуемы касмічны карабель "Саюз МС-03" паспяхова выйшаў на арбіту

18 лістапада, Байканур /БЕЛТА - ТАСС/. Касмічны карабель "Саюз МС-03" з трыма членамі экіпажа, які стартаваў з касмадрома Байканур, паспяхова выйшаў на каляземную арбіту і ўзяў курс да Міжнароднай касмічнай станцыі, паведаміў ТАСС прадстаўнік дзяржкарпарацыі "Раскосмас".

"Адбылося аддзяленне карабля ад трэцяй прыступкі ракеты-носьбіта "Саюз-ФГ", - сказаў субяседнік агенцтва.

На борце знаходзяцца беларус Алег Навіцкі (камандзір карабля), амерыканка Пэгі Уітсан і астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва Тама Песке.

Гэта экспедыцыя з'яўляецца юбілейнай - гэта ўжо 50-ы старт да МКС.

Беларус Алег Навіцкі узначліў экспедыцыю на МКС

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі