Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Dec 2015

Беларусь і В'етнам падпісалі праграму супрацоўніцтва ў эканоміцы, навуцы, культуры на 2016-2018 гады

9 снежня, Ханой /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам падпісалі праграму супрацоўніцтва ў эканамічнай, навуковай, адукацыйнай і культурнай сферах на перыяд 2016-2018 гадоў. Падпісанне дакумента адбылося сёння ў прысутнасці прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Чыонг Тан Шанга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках перагавораў прэзідэнты Беларусі і В'етнама прынялі сумесную заяву аб умацаванні і ўсебаковым развіцці адносін паміж краінамі.

Шэраг дакументаў падпісаны на міжведамасным узроўні. У прыватнасці, пагадненне аб навучанні грамадзян В'етнама ў ВНУ Беларусі, дарожная карта развіцця супрацоўніцтва паміж акадэміямі навук дзвюх краін, план супрацоўніцтва ў сферы турызму на 2016-2018 гады.

Акрамя таго, падпісаны мемарандум і план развіцця супрацоўніцтва паміж Віцебскай вобласцю і правінцыяй Бінь ТхуанБеларусь і В'етнам падпісалі праграму супрацоўніцтва ў эканоміцы, навуцы, культуры на 2016-2018 гады.Беларусь і В'етнам падпісалі праграму супрацоўніцтва ў эканоміцы, навуцы, культуры на 2016-2018 гады 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі