У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Крс 2016

Беларусь і Турцыя маюць намер актуалізаваць парадак дня двухбаковага супрацоўніцтва

Беларусь і Турцыя маюць намер актуалізаваць парадак дня двухбаковага супрацоўніцтва

14 красавіка, Стамбул /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час праведзенай у Стамбуле сустрэчы з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам прапанаваў актуалізаваць парадак дня беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, ажыццявіўшы перазагрузку па шэрагу канкрэтных напрамкаў з акцэнтам на гандлі і эканоміцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Настаў момант актывізаваць супрацоўніцтва, актуалізаваць парадак дня, адкарэкціраваць дарожную карту адносін", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь адкрыта да супрацоўніцтва з Турцыяй.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час праведзенай у Стамбуле сустрэчы з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам прапанаваў актуалізаваць парадак дня беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, ажыццявіўшы перазагрузку па шэрагу канкрэтных напрамкаў з акцэнтам на гандлі і эканоміцыКіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што тэмы, якія абмяркоўваліся на гэтай сустрэчы, атрымаюць далейшае практычнае развіццё ў час маючага адбыцца ў маі пасяджэння міжурадавай беларуска-турэцкай камісіі. Размова ішла аб перспектывах павелічэння турэцкіх інвестыцый у Беларусь, больш актыўным узаемадзеянні ў сферы турызму, у тым ліку шляхам павелічэння інтэнсіўнасці авіязносін паміж краінамі.

Прэзідэнт Беларусі падзякаваў Рэджэпу Таіпу Эрдагану за запрашэнне прыняць удзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, падкрэсліўшы важнасць для Беларусі прысутнасці на такім маштабным форуме. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пляцоўка саміту таксама будзе садзейнічаць устанаўленню новых кантактаў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з шэрагам краін.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час праведзенай у Стамбуле сустрэчы з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам прапанаваў актуалізаваць парадак дня беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, ажыццявіўшы перазагрузку па шэрагу канкрэтных напрамкаў з акцэнтам на гандлі і эканоміцыУ сваю чаргу Рэджэп Таіп Эрдаган адзначыў, што такія сустрэчы на вышэйшым і высокім узроўнях уносяць вялікі ўклад у развіццё двухбаковых адносін. Ён падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца востравам стабільнасці ў рэгіёне.

Прэзідэнт Турцыі пацвердзіў гатоўнасць наведаць Беларусь з візітам, парадак дня якога ў тым ліку будзе абмяркоўвацца на маючым адбыцца пасяджэнні міжурадавай камісіі.

Кіраўнікі дзяржаў таксама падрабязна абмеркавалі міжнародны парадак дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс