У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Сак 2017

Беларусь і Туркменістан пацвярджаюць гатоўнасць паглыбляць адносіны па розных напрамках

Беларусь і Туркменістан пацвярджаюць гатоўнасць паглыбляць адносіны па розных напрамках

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан пацвярджаюць гатоўнасць да паглыблення адносін па розных напрамках. Аб гэтым гаворыцца ў прынятай па выніках перагавораў сумеснай заяве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі адзначылі высокую дынаміку міждзяржаўнага дыялогу і станоўча ацанілі рэалізацыю раней дасягнутых дамоўленасцей. Лідары краін пацвердзілі гатоўнасць паглыбляць двухбаковыя адносіны ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурна-гуманітарнай і іншых галінах.

Прэзідэнты падкрэслілі ўзаемнае імкненне садзейнічаць умацаванню міру і стабільнасці, устанаўленню клімату даверу і ўзаемаразумення на рэгіянальным і міжнародным узроўнях.

Беларусь і Туркменістан падпісалі 11 дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферахУлічваючы велізарны транзітна-транспартны патэнцыял дзвюх дзяржаў, Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў надаюць вялікае значэнне развіццю супрацоўніцтва ў транспартна-камунікацыйнай сферы. Закранаючы далейшае пашырэнне культурна-гуманітарных сувязей, бакі пацвердзілі неабходнасць сканцэнтраваць намаганні дзвюх краін на актывізацыі прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння ў сферы навукі, тэхналогій і тэхнікі, адукацыі.

Кіраўнікі дзяржаў высока ацанілі адкрыццё Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў, а таксама віталі ўрачыстае адкрыццё новага комплексу будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане, што з'яўляецца пацвярджэннем доўгатэрміновага партнёрства паміж краінамі.

Беларусь і Туркменістан падпісалі 11 дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан падпісалі 11 дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках перагавораў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў прынялі сумесную заяву, у якой адзначылі высокую дынаміку міждзяржаўнага дыялогу і станоўча ацанілі рэалізацыю раней дасягнутых дамоўленасцей. Лідары краін пацвердзілі гатоўнасць паглыбляць двухбаковыя адносіны ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурна-гуманітарнай і іншых галінах.

Беларусь і Туркменістан падпісалі 11 дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферахБыў падпісаны шэраг дакументаў аб развіцці ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі. Дагаворы аб супрацоўніцтве заключылі Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі і Туркменскі дзяржаўны інстытут эканомікі і кіравання, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна і Туркменскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.Сейдзі, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і Туркменскі дзяржаўны інстытут эканомікі і кіравання, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і Дзяржаўны энергетычны інстытут Туркменістана.

Беларусь і Туркменістан падпісалі 11 дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферахПаміж Полацкім дзяржаўным універсітэтам і Міжнародным універсітэтам нафты і газу быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Акадэмія навук Туркменістана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, адукацыі і падрыхтоўкі кадраў.

Беларусь і Туркменістан падпісалі 11 дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферахВажнымі дакументамі сталі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю і праграма супрацоўніцтва ў галіне турызму паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Дзяржаўным камітэтам Туркменістана па турызме на 2017-2018 гады.

Бакі таксама падпісалі два пратаколы: аб зацвярджэнні пералікаў тавараў, якія будуць вызваляцца ад ПДВ пры пастаўках для гандлёвых дамоў; аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па рэалізацыі праграмы міжурадавага супрацоўніцтва ў культуры і мастацтве на 2017-2020 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс