У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Май 2018

Беларусь і Таджыкістан дамовіліся вывесці адносіны на ўзровень стратэгічнага партнёрства

Беларусь і Таджыкістан дамовіліся вывесці адносіны на ўзровень стратэгічнага партнёрства

15 мая, Душанбэ /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Таджыкістан дамовіліся вывесці адносіны на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым сёння ў Душанбэ заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы краіны звязваюць дружалюбныя, блізкія адносіны, падмацаваныя ўзаемным даверам і павагай. Сёння мы абмяркоўвалі праблему двухбаковых адносін і дамовіліся з Эмамалі Шарыпавічам - ён прапанаваў - выйсці на ўзровень стратэгічнага партнёрства паміж нашымі краінамі. Думаю, гэта будзе добрая аснова для развіцця нашых адносін па ўсіх напрамках, пачынаючы ад эканомікі і заканчваючы культурай", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў цудоўную магчымасць дэталёва абмеркаваць напрамкі беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва. Ён таксама звярнуў увагу на захаванне пазітыўных тэндэнцый па павелічэнні двухбаковага тавараабароту ў гэтым годзе. Паспяхова развіваецца супрацоўніцтва ў галіне прамысловай кааперацыі. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што на працягу рабочага тыдня ў Таджыкістане адбудзецца шэраг буйных мерапрыемстваў, прысвечаных Беларусі. Сярод іх - нацыянальная выстаўка і другі Міжнародны бізнес-форум "Беларусь - Таджыкістан - Афганістан".

"Мы гатовы сур'ёзна працаваць у Таджыкістане, ствараць з вамі сумесныя вытворчасці на ўвесь рэгіён. Мы яшчэ шмат знойдзем напрамкаў для нашага супрацоўніцтва. Галоўнае, што ў нас ёсць давер адзін да аднаго. І гэта тая аснова, на якой мы можам будаваць адносіны", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс