Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Снж 2018

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па ўсіх пытаннях, прэзідэнты да Новага года сустрэнуцца яшчэ раз

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па ўсіх пытаннях, прэзідэнты да Новага года сустрэнуцца яшчэ раз

26 снежня, Масква /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па ўсіх пытаннях, прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб новай сустрэчы да Новага года. Аб гэтым БЕЛТА заявіла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

"Праведзеныя перагаворы, безумоўна, мы можам назваць канструктыўнымі. Прэзідэнты абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў нашага агульнага парадку дня. Ацэньваючы ў цэлым гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, у першую чаргу як адназначна пазітыўны момант быў адзначаны рост тавараабароту. Сярод іншых найбольш актуальных тэм, якія абмяркоўваліся сёння, былі і цэнаўтварэнне на газ, работа беларускага нафтаперапрацоўчага сектара ва ўмовах праводзімага Расіяй падатковага манеўру, пастаўкі нашых прадуктаў харчавання на расійскі рынак. Як вынік - пазіцыі збліжаны па ўсіх пытаннях", - заявіла прэс-сакратар.

Акрамя таго, прэзідэнты, асабліва ў час сустрэчы сам-насам, правялі сур'ёзны аналіз дамоўленасцей у рамках Саюзнай дзяржавы, іх рэалізацыі. "Было адзначана адставанне па некаторых пазіцыях і абазначаны намер гэтыя працэсы актывізаваць (гэта датычыцца, напрыклад, правядзення адзінай узгодненай прамысловай палітыкі і гэтак далей)",  - адзначыла Наталля Эйсмант.

"У выніку кіраўнікі дзяржаў дамовіліся да Новага года правесці яшчэ адну сустрэчу для прыняцця неадкладных рашэнняў. У першую чаргу гэта звязана з жаданнем Прэзідэнта Расіі гыбей унікнуць у сутнасць праблем, каб знайсці шляхі іх вырашэння. Дата гэтай сустрэчы будзе ўзгоднена дадаткова з улікам графікаў кіраўнікоў дзяржаў", - дадала прэс-сакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі