Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

31 Стд 2016

Беларусь і Расія дамовіліся сумесна пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі

Беларусь і Расія дамовіліся сумесна пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся сумесна пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі. Аб гэтым ішла размова 31 студзеня на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым у Сочы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы. Разам з тым быў закрануты ўвесь спектр пытанняў двухбаковых адносін. Размова адбылася ў працяг тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, праведзенай 28 студзеня.

Беларусь і Расія дамовіліся сумесна пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыіАляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі таксама вынікі праведзеных у Санкт-Пецярбургу 29 студзеня перагавораў прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі.

Размова ішла аб стане тавараабароту і шляхах нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю. Прэзідэнт і прэм'ер-міністр закранулі таксама супрацоўніцтва краін у інтэграцыйных аб'яднаннях, у прыватнасці, абмеркавалі некаторыя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі