Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Май 2018

Беларусь і Расія дамовіліся аб бязвізе для іншаземцаў на час ЧС па футболе і II Еўрапейскіх гульняў

Беларусь і Расія дамовіліся аб бязвізе для іншаземцаў на час ЧС па футболе і II Еўрапейскіх гульняў

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія падпісалі сёння міжурадавае пагадненне аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія падпісання дакумента адбылася ў беларускім знешнепалітычным ведамстве. Подпісы пад пагадненнем паставілі міністры замежных спраў Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў.

У адпаведнасці з дакументам на час правядзення ў Расіі чэмпіянату свету па футболе для замежных балельшчыкаў будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым на тэрыторыі Беларусі з 4 чэрвеня па 25 ліпеня. Расійскі бок у сваю чаргу прадаставіць у 2019 годзе права бязвізавага праезду і знаходжання на сваёй тэрыторыі замежным балельшчыкам, якія будуць накіроўвацца ў Мінск на II Еўрапейскія гульні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі