Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Чэр 2016

Беларусі і Расіі ва ўмовах сусветнага крызісу важна аб'яднаць намаганні

Беларусі і Расіі ва ўмовах сусветнага крызісу важна аб'яднаць намаганні

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Расіі ва ўмовах сусветнага крызісу важна аб'яднаць намаганні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што прадоўжыць пошук новых агульных падыходаў у розных сферах Беларусь і Расія змогуць толькі пры дынамічным развіцці эканомік. "Бясспрэчна, стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі дало магчымасць у значнай ступені актывізаваць тавараабарот, ажыццявіць шэраг буйнамаштабных сумесных праграм і праектаў. Прынесла ўзаемныя выгады і стала платформай для развіцця адносін па многіх іншых напрамках", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Аднак даводзіцца канстатаваць, што замест таго, каб аб'яднаць намаганні ва ўмовах крызісу, мы выжываем паасобку. Навошта? Прэзідэнт Расіі паставіў у аснову менавіта гэта пытанне. Давайце ў гэтых умовах будзем разам, - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - З аднаго боку, атрымліваецца, што мы на самым высокім узроўні прымаем меры па стварэнні агульнага рынку, а з іншага - дзяржавы, рэагуючы на сусветныя выклікі, часта абараняюць толькі свае нацыянальныя інтарэсы. Беларусі і Расіі няма чаго баяцца адна адну - мы ўзаемадапаўняльныя па многіх пазіцыях, калі не па ўсіх, і трэба гэтым скарыстацца, аб гэтым сёння гаварыў і Прэзідэнт Расіі".

Беларусі і Расіі ва ўмовах сусветнага крызісу важна аб'яднаць намаганні"Нягледзячы на шматгадовыя інтэграцыйныя працэсы, у нас да гэтага часу на практыцы не забяспечаны ў поўным аб'ёме роўныя ўмовы для беларускіх і расійскіх суб'ектаў гаспадарання. А гэта дало б магчымасць павялічыць вытворчасць прамысловай прадукцыі, стварыць сотні тысяч рабочых месц і перайсці да новых узаемавыгадных праектаў. Дарэчы, амаль 20 праектаў мы падпісваем у гэты час, і яны якраз вырашаюць гэту праблему, гэта добра", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі