У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Жнв 2016

Беларусь і Кітай ствараюць цэнтр развіцця інавацыйных тэхналогій

Беларусь і Кітай ствараюць цэнтр развіцця інавацыйных тэхналогій

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рамачнае пагадненне аб стварэнні Кітайска-беларускага цэнтра развіцця інавацыйных тэхналогій у галіне індустрыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў падпісана сёння ў Мінску па выніках беларуска-кітайскага форуму па камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя таго, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальная акадэмія навук, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" і фінансавыя фонды КНР заключылі рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне прамысловага, фінансавага і даследчага ўзаемадзеяння.

Падпісана таксама пагадненне аб супрацоўніцтве Беларускага інавацыйнага фонду і 10 венчурных кампаній Кітая ў сферы развіцця ў КНР і Беларусі рынку прамых і венчурных інвестыцый.

Беларусь і Кітай ствараюць цэнтр развіцця інавацыйных тэхналогійСтаршыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін адзначыў, што паспяховую работу індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і ў цэлым паскарэнне развіцця беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння павінны забяспечыць новыя тэхналогіі і новыя схемы фінансавання. Аднак у Беларусі пакуль няма рыначных схем камерцыялізацыі навукова-тэхнічных распрацовак. "Венчурны рынак Беларусі сёння толькі фарміруецца, ён нікім не заняты. Таму калі сюды прыйдуць вядомыя кітайскія венчурныя фонды, то гэта дапаможа хутчэй яго сфарміраваць", - лічыць ён.

Падводзячы вынікі форуму, намеснік міністра эканомікі, часовы кіраўнік ДУ "Адміністрацыя Кітайска-беларускага парка "Індустрыяльны парк "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі шырокага кола інавацыйных праектаў сумесна з Кітаем. "Патэнцыял для ўзаемадзеяння ў сферы інавацыйнага супрацоўніцтва, венчурнага інвесціравання, камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці вялікі. Але пакуль, на жаль, не развіты", - лічыць Аляксандр Ярашэнка.

На яго думку, падпісаныя на форуме пагадненні павінны стаць трывалай асновай для ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая, а іх рэалізацыя дасць магчымасць дасягнуць значных практычных вынікаў для кожнага з бакоў. Для гэтага Міністэрства эканомікі прадоўжыць стварэнне ўмоў для інавацыйнага прадпрымальніцтва, кластарнага развіцця нацыянальнай эканомікі і развіцця высокатэхналагічнага сектара эканомікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс