Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Oct 2016

Беларусь і Катар маюць намер надаць новае напаўненне двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву

Беларусь і Катар маюць намер надаць новае напаўненне двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву

30 кастрычніка, Доха /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Катар маюць намер надаць новае напаўненне двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Адпаведныя пытанні абмяркоўваліся 30 кастрычніка ў г.Доха на перагаворах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Эмірам Катара шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары дзвюх краін канстатавалі наяўнасць даверных адносін як на міждзяржаўным, так і на асабістым узроўнях, добрае ўзаемадзеянне, якое ўстанавілася ў палітыцы. Разам з тым адзначана неабходнасць нарошчвання аб'ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, таму што гэта сфера пакуль крыху адстае ад палітычнай.

Беларусь і Катар маюць намер надаць новае напаўненне двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтвуЗаяўлена, што цяперашняя сустрэча ў г.Доха з'яўляецца добрай падставай для таго, каб вызначыцца, як і ў якім напрамку развіваць двухбаковыя адносіны. У якасці ключавых названы сферы інвестыцый і гандлю з акцэнтам на стварэнні сумесных прадпрыемстваў.

Добрыя перспектывы для развіцця супрацоўніцтва ёсць і ў галінах дрэваапрацоўкі, паставак прадуктаў харчавання. Па гэтых напрамках у Катара ёсць вялікі інтарэс да Беларусі.

Беларусь і Катар маюць намер надаць новае напаўненне двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтвуАляксандр Лукашэнка прапанаваў даручыць урадам Беларусі і Катара вызначыць тры-пяць добрых, выгадных абодвум бакам праектаў, якія маглі б стаць своеасаблівым лакаматывам развіцця адносін. Прадоўжыць абмеркаванне гэтых пытанняў плануецца і ў час маючага адбыцца візіту Эміра Катара ў Беларусь.

У цэлым на перагаворах кіраўнікі дзяржаў дамовіліся садзейнічаць больш цеснаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву Беларусі і Катара.Беларусь і Катар маюць намер надаць новае напаўненне двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтвуБеларусь і Катар маюць намер надаць новае напаўненне двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі