У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Стд 2019

Беларусь і ФІДЕ падпісалі кантракт на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды

Беларусь і ФІДЕ падпісалі кантракт на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды
Фота "Спартыўная панарама" - БЕЛТА

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Міжнародная федэрацыя шахмат (ФІДЕ) у Нацыянальным алімпійскім камітэце падпісалі сёння кантракт на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды 2022 года ў Мінску, а таксама Кубка свету па шахматах сярод жанчын у 2020 годзе, Кубка свету па шахматах сярод мужчын у 2021-м і кангрэса ФІДЕ ў 2022 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнт ФІДЕ Аркадзь Дварковіч, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Настасся Сарокіна.

У кастрычніку 2018 года на кангрэсе Міжнароднай шахматнай федэрацыі ў Батумі Беларусь атрымала права правесці ў жніўні 2022 года Сусветную шахматную алімпіяду і кангрэс ФІДЕ, жаночы Кубак свету ў 2020 годзе і мужчынскі ў 2021-м.

Сусветная шахматная алімпіяда будзе праходзіць два тыдні. За гэты час Беларусь змогуць наведаць больш за 3 тыс. ігракоў са 180 краін і амаль 2 тыс. суправаджальных асоб, турыстаў і журналістаў.

Беларуская федэрацыя шахмат мае вопыт правядзення міжнародных стартаў і выступала арганізатарам чэмпіянату свету сярод кадэтаў па хуткіх шахматах і бліцы ў чэрвені 2018 года, атрымаўшы высокую ацэнку ад гасцей спаборніцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс