У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Стд 2020

Беларусь і ЕС падпісалі пагадненне аб спрашчэнні выдачы віз

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Еўрапейскі саюз сёння падпісалі пагадненні аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу, паведамляе БЕЛТА.

Цырымонія адбылася ў Бруселі. Ад беларускага боку подпісы пад пагадненнямі паставіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Еўрасаюз прадстаўлялі намеснік прэм'ер-міністра - міністр унутраных спраў Харватыі Давар Бажынавіч (Харватыя цяпер старшынствуе ў Еўрапейскім савеце) і еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Ільва Ёхансан.

Што прадугледжвае візавае пагадненне з ЕС?

Яно прадугледжвае ўзаемнае аблягчэнне візавых працэдур для шырокай катэгорыі грамадзян і зніжэнне збору. Пры гэтым будзе забяспечана права грамадзян звяртацца за атрыманнем віз як у пасольствы еўрапейскіх краін, так і ў візавыя цэнтры.

Кошт "шэнгена" для беларусаў знізіцца да 35 еўра, а рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін можа павялічыцца да 30 дзён). Многія катэгорыі грамадзян у залежнасці ад мэты паездкі змогуць звяртацца за візай без выплаты збору і атрымліваць шматразовыя візы з больш працяглым тэрмінам дзеяння ў спрошчаным парадку.

Беларуская віза для грамадзян ЕС таксама патаннее да 35 еўра. Акрамя таго, будзе павялічаны пералік падстаў для выдачы бясплатных віз у некамерцыйных мэтах. Тэрмін знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічыцца ў два разы: з 90 дзён на год (цяпер) да 180.

Калі патаннеюць візы для беларусаў?

Пасля падпісання дакументы павінны быць ратыфікаваны Нацыянальным сходам Беларусі і адобраны Еўрапейскім парламентам. Пачнуць яны дзейнічаць у першы дзень другога месяца пасля даты паведамлення бакамі адзін аднаму аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі. Гэта значыць, чакаць давядзецца некалькі месяцаў.

У пачатку лютага пачне дзейнічаць абноўлены Візавы кодэкс Еўрапейскага саюза, які прадугледжвае павышэнне кошту візавага збору да 80 еўра. Для беларусаў гэта цана будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль не ўступіць у сілу пагадненне з ЕС. Толькі пасля гэтага збор аўтаматычна знізіцца з 80 да 35 еўра.

У чым сутнасць пагаднення аб рэадмісіі?

З уступленнем дакумента ў сілу Беларусь і Еўрапейскі саюз павінны будуць ажыццяўляць рэадмісію (прыём назад на сваю тэрыторыю) уласных грамадзян, грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія не адпавядаюць або перасталі адпавядаць крытэрыям легальнасці на тэрыторыях адзін аднаго.

У пагадненні замацавана прадстаўленне Беларусі двухгадовага пераходнага перыяду адносна рэадмісіі грамадзян трэціх краін. У сумеснай дэкларацыі да пагаднення змешчана абавязацельства Еўрасаюза аб аказанні краіне тэхнічнай і фінансавай падтрымкі ў гэтай галіне.

"Паводле кансалідаванай думкі беларускіх дзяржаўных органаў, гэта пагадненне не нясе значных міграцыйных рызык для Беларусі", - раней заяўлялі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс