Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Ліс 2018

Беларусь і Азербайджан сумесна выходзяць на рынкі трэціх краін

Беларусь і Азербайджан сумесна выходзяць на рынкі трэціх краін

19 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан маюць намер сумесна асвойваць рынкі трэціх краін. Гэты факт адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў краін закладзена аснова для шырокай вытворчай кааперацыі. "Дастойны прыклад такой работы прадэманстравалі флагманы беларускага машынабудавання - МТЗ і МАЗ, а таксама Гянджынскі аўтамабільны завод. У Гянджы ўжо сабраны больш за 10 тыс. трактароў і 3,5 тыс. адзінак аўтамабільнай тэхнікі. Сёння мы гатовы пачаць прынцыпова новы этап супрацоўніцтва - сумеснае асваенне рынкаў трэціх краін", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у высокай ступені гатоўнасці знаходзіцца праект выпуску трактароў у Турцыі з удзелам Мінскага і Гянджынскага заводаў. "Менавіта за такімі ініцыятывамі будучыня, і на іх трэба рабіць акцэнт", - упэўнены беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, таксама ёсць перспектывы па такіх напрамках, як пастаўка і зборка ў Азербайджане электробусаў, ліфтаў, збожжаўборачных камбайнаў і іншай сельгастэхнікі. "Мы чакаем, калі вы адмовіцеся ад амерыканскіх і нямецкіх камбайнаў. Гэта практыка для нас знаёмая: як толькі такі камбайн выходзіць са строю - трэба плаціць столькі ж за запчасткі і іншае. Таму мы калісьці былі вымушаны прыняць рашэнне аб вытворчасці ўласных камбайнаў, і не памыліліся. Думаю, што мы яшчэ пераможам і ў гэтым сектары. І мы гатовы стварыць сумесную вытворчасць гэтай тэхнікі ў вас і працаваць больш нават на трэція краіны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаўся і за пашырэнне кантактаў у аграрнай сферы, павелічэнне ўзаемных паставак прадуктаў харчавання. "Наша малочная, мясная і рыбная прадукцыя, кандытарскія вырабы карыстаюцца попытам у азербайджанскага спажыўца. Міжнародны гандаль - гэта дарога з двухбаковым рухам. Таму ёсць зацікаўленасць у павелічэнні прысутнасці вашых тавараў на беларускім рынку", - сказаў Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым ён адзначыў работу ў Беларусі Гандлёвага дома Азербайджана: "Гэта - будучыня. І перспектыва развіцця гэтай сеткі - пераход у абласныя цэнтры".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адпаведную прадукцыю з Азербайджана купляюць не толькі грамадзяне Беларусі. "Тут вялікі рух у сувязі з украінскімі падзеямі. Усе патокі пайшлі праз Беларусь. Велізарны попыт на азербайджанскую прадукцыю. Тым больш азербайджанцы лепш за ўсіх умеюць гандляваць. Нам трэба вучыцца ў вас, як гэта рабіць", - сказаў Прэзідэнт.

Ён вітаў адкрыццё ў Мінску ў мінулым годзе Гандлёвага дома Азербайджана і падкрэсліў, што гэтаму праекту аказваецца максімальнае садзейнічанне, беларускі бок мае намер далей падтрымліваць прапановы, накіраваныя на збалансаваны рост тавараабароту.

Перспектыўным кіраўнік дзяржавы лічыць і стварэнне сумесных прадпрыемстваў у фармацэўтыцы, а таксама каардынацыю намаганняў у сферах інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, навукі і культуры. "Мы настроены прадаўжаць падрыхтоўку кадраў для Азербайджана (у патрэбным для вас аб'ёме па любых спецыяльнасцях), у тым ліку навучанне вашых ратавальнікаў ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

"Традыцыйна цесныя і актыўныя двухбаковыя кантакты падтрымліваюцца паміж супрацоўнікамі праваахоўных структур, органаў сацыяльнай абароны, агракомплексу, сфер сувязі і інфарматызацыі", - прадоўжыў беларускі лідар.

Ён таксама падзякаваў Азербайджану за супрацоўніцтва з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў, дапамогу і падтрымку ў пытаннях арганізацыі спаборніцтваў у 2019 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі